20 красавiка 2024, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Забудзьцеся пра Лукашэнку

8
Андрэй Саннікаў: Забудзьцеся пра Лукашэнку
Андрэй Саннікаў

Важна, што ЗША выказаліся ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

У Менску дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа ўказаў на важнасць незалежнасці і суверэннасці Беларусі. Такім чынам ён даў зразумець Крамлю, што ЗША сочаць за сітуацыяй у краіне. Пампэа таксама адзначыў, што Штаты ўстурбаваныя праблемай правоў чалавека, заявіў у інтэрв'ю «Польскаму радыё» былы віцэ-міністр замежных спраў Беларусі, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы візіт дзяржсакратара ў Менск (пераклад - Charter97.org).

Гэта вельмі важны візіт. Апошнім часам ЗША адсутнічалі ў гэтым рэгіёне, яны наведвалі Расею, але ніколі не было такіх візітаў у краіны былога СССР, у тым ліку ў Беларусь - адзначае Андрэй Саннікаў.

Падчас сваёй паездкі Майкл Пампэа наведаў Украіну, Беларусь, Казахстан і Узбекістан, але не паехаў у Маскву.

«100% патрэбнай нафты»: гэта несур'ёзная інфармацыя

На думку Андрэя Саннікава, заяву Майкла Пампэа на прэс-канферэнцыі ў Менску пра гатоўнасць нібыта паставіць з ЗША ў Беларусь 100% патрэбнай нафты канкурэнтным коштам, не варта разглядаць як нешта сур'ёзнае.

Па-першае, мэтай Лукашэнкі не з'яўляецца забеспячэнне нафтай патрэб Беларусі, яму патрэбныя пастаўкі таннай нафты, каб была магчымасць прадаваць яе даражэй на Захад пасля перапрацоўкі, як гэта было раней. Як падкрэсліў палітык, Пампэа казаў пра канкурэнтныя кошты, значыць, нафта можа быць таннейшай чым на рынку, але не таннейшай за спецыяльны кошт, які Крэмль даваў Лукашэнку. Таму ён будзе дамагацца таннай нафты ад Расеі.

Пакуль што Расея не падпісала з Беларуссю дамовы аб пастаўках - гэта частка ціску для «паглыблення інтэграцыі».

Як прагназуе Андрэй Саннікаў, у выніку Лукашэнка атрымае нафту з Расеі, але за кошт пэўных саступак.

- Мы ўжо назіралі такую палітыку Крамля - узмацненне прэсінгу на Менск, а потым яго паслабленне за саступкі. Пытанне, што гэтым разам Лукашэнка аддасць Маскве: завод колавых цягачоў, які вырабляе шасі для расейскіх ракетных пускавых установак, вытворчасць калійных угнаенняў ці нешта яшчэ? - задаецца пытаннем палітык.

«Забудзьцеся пра Лукашэнку. Важна тое, што зрабіў Вашынгтон»

Апошнім часам Расея надзвычай моцна цісне на Менск, патрабуючы, напрыклад, узгаднення дарожных карт аб далейшай інтэграцыі. Лукашэнка моцна нервуецца, як можна заўважыць з ягоных заяў. Расея цісне на беларускага правадыра мацней, чым ён можа вытрымаць. Ці зменіцца ў такой сітуацыі ягоная палітыка?

- Давайце забудзем пра Аляксандра Лукашэнку ў гэтым кантэксце. Праблема ў тым, што Лукашэнка не можа абараніць незалежнасць Беларусі, ён сам нясе пагрозу незалежнасці. Яму трэба незалежнасць, каб ён мог заставацца ва ўладзе. Менавіта Лукашэнка стварыў мадэль, на аснове якой Расея хоча ўключыць у свой склад Беларусь. Ён сам стварыў гэтую небяспечную сітуацыю, а галоўнае - ён не шукае з яе рэалістычнага выхаду. Лукашэнка па-ранейшаму кажа, што не будзе ніякіх рэформаў або мадэрнізацыі, а гэта значыць, што ён не здольны рэальна абараніць незалежнасць Беларусі, - кажа Андрэй Саннікаў. - Таму добра, што ЗША падкрэслілі важнасць суверэнітэту Беларусі, а раней нагадалі аб важнасці Будапешцкага мемарандума. Важна, што ЗША выказаліся ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Візіт Пампэа ў Менск таксама з'яўляецца сігналам для Расеі, што планы Крамля, якія Масква хоча прасоўваць, з'яўляюцца непрымальнымі - гаворка ідзе пра планы аб абмежаванні незалежнасці Беларусі, - кажа суразмоўца.

Без крэдыту Міжнароднага валютнага фонду

Са слоў Саннікава, Лукашэнка, магчыма, звярнуўся да ЗША па дапамогу ў атрыманні крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), але праз адсутнасць рэформаў і мадэрнізацыі ён наўрад ці яго атрымае. Былы намеснік кіраўніка МЗС сказаў, што шматгадовая практыка Аляксандра Лукашэнкі - падманваць Захад, выпрошваючы крэдыты і атрымліваць танную нафту з Масквы. Ён мае намер працягваць у тым жа духу.

Са слоў Саннікава, Аляксандр Лукашэнка не хоча нічога змяняць у Беларусі і радуецца візіту Пампэа толькі таму, што можа выкарыстоўваць яго ў гандлі з Пуціным.

- Лукашэнка можа толькі пагоршыць сітуацыю. Да таго ж ён баіцца беларусаў. Ён ведае, што людзі яго даўно ненавідзяць і асцерагаецца пратэстаў. І ў той жа час хоча і надалей заставацца ва ўладзе, - адзначыў Андрэй Саннікаў.

Што далей?

У 2020 годзе ў Беларусі пройдуць чарговыя прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка хоча застацца ва ўладзе на сёмы ўжо тэрмін, нічога не мяняць, а гэта выкліча ў краіне крызіс, - прагназуе Андрэй Саннікаў.

На ягоную думку, Лукашэнка спадзяецца, што ў выніку з Расеяй будзе дасягнутае пагадненне ў пытанні аб нафце, і потым усё будзе як звычайна. Дыктатару здаецца, што дастаткова перажыць гэты крызіс і ўсё само сабой ўляжацца.

Аднак, са слоў Андрэя Саннікава, Расея не знізіць інтэграцыйны ціск на Беларусь, хоць на кароткі час з улікам канстытуцыйных змяненняў у Расеі і перастановак ва ўрадзе, Масква можа зрабіць тактычную паўзу, бо ўнутраныя пытанні будуць для яе прыярытэтнымі. «Крэмль проста расцягне свае планы ў часе», - сказаў суразмоўца.

Перамены ў Расеі

Што азначаюць змены ў Расеі, якія даюць Лукашэнку перадых?

- У Расеі чакаліся такія перастаноўкі, - кажа Андрэй Саннікаў. - Я чакаў, што Пуцін унясе змены раней, чым да 2024 года. Ён вядомы тым, што снуе складаныя планы і рэалізуе іх крок за крокам, - дадаў ён.

На думку былога намесніка кіраўніка МЗС Беларусі, тое, што адбываецца небяспечна для суседзяў Расеі, у тым ліку для Польшчы і Захаду. Расея рухаецца ў таталітарнай кірунку, - мяркуе Андрэй Саннікаў. На ягоную думку, Дзмітрый Мядзведзеў быў зняты не ў якасці пакарання, а таму, што на месцы прэм'ер-міністра Пуціну патрэбны быў хтосьці, за кім новыя планы ўспрымаліся б больш сур'ёзна. У Расеі ж з Мядзведзева смяюцца, - падкрэслівае Саннікаў.

Як дадаў Саннікаў, калі азірнуцца ў мінулае, то трэба звярнуць увагу, што Масква загадзя тэарэтычна абгрунтоўвае тыя хады, якія будзе рабіць.

- Мы памятаем так званую Мюнхенскую прамову Пуціна (пра тое, што распад СССР быў геапалітычнай катастрофай) і памятаем, што адбылося далей. Цяпер Крэмль хоча перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны - Пуцін паабяцаў неўзабаве апублікаваць артыкул на гэтую тэму. Гэтая пераробка Крамлём гісторыі накіраваная на далейшы разлад у Еўропе. Польшча з'яўляецца адной з галоўных мэт агрэсіўнай палітыкі Расеі, - заявіў Андрэй Саннікаў. Паводле ягоных слоў, канферэнцыя ў Яд Вашэм, арганізаваная блізкім да Крамля алігархам Машэ Кантарам, дала міжнародную трыбуну менавіта Пуціну. - Прэзідэнт Анджэй Дуда быў абсалютна правільна зрабіў, што не паехаў у Ерусалім, - дадаў ён.

- Аднак паехалі іншыя, і Ізраіль дзейнічаў так, як быццам там ніхто не ў курсе, хто такі Пуцін, - адзначыў ён.

Беларускі апазіцыйны палітык мяркуе, што Расея вельмі задаволена «брэксітам» і, безумоўна, мае намер працягваць сваю дзейнасць у Еўропе, каб выклікаць яшчэ большыя супярэчнасці. Расея таксама далей будзе ціснуць на Беларусь, Украіну, краіны Балтыі, Польшчу і на іншыя дзяржавы.

- Хто ведае, што цяпер у іх у галовах што да вайсковых планаў. Расейскія генералы вядомыя тым, што не спыняюць планаванне вайны, - адзначыў Андрэй Саннікаў.

- Мы бачым агрэсію Расеі ва Украіне, умяшанне ў Сірыі, Венесуэле, Лібіі. У апошнія дзесяцігоддзі Расея ўмацоўвала і пераўзбройвала сваё войска. Няма прыкладаў пазітыўнага ўплыву Расеі на свет - толькі негатыўныя, - сказаў намеснік кіраўніка МЗС.

Ёсць і іншыя падзеі, якія выклікаюць трывогу. Як нагадаў Андрэй Саннікаў, пісьменнік Захар Прылепін, які ваяваў на Данбасе на баку прарасейскіх бандытаў-сепаратыстаў і ўваходзіць у кансультатыўную групу аб унясенні змяненняў у канстытуцыю, стварае новую партыю «За праўду».

- Небяспечныя нацыяналістычныя групы набіраюць сілу, карыстаюцца падтрымкай кіроўнай эліты, і ўсё гэта паказвае на тое, у якім кірунку пойдзе Расея разам з Пуціным, - адзначыў наш суразмоўца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках