25 красавiка 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаліся праблемы з бензінам

73
У Беларусі пачаліся праблемы з бензінам

Шэраг АЗС у рэгіёнах Беларусі ўводзяць абмежаванні на продаж паліва.

На шэрагу рэгіянальных заправак «Лукойла» ўведзены ліміты на куплю паліва. Пра гэта паведамілі карыстальнікі tut.by і пацвердзілі на некаторых АЗС.

На АЗС №21 «Лукойла» ў Берасці сказалі, што ўведзенае абмежаванне на куплю дызеля да 100 літраў у адны рукі. Ліміт датычыцца ўсяго транспарту - і легкавога, і грузавога. «Праблемы з палівам, яго не стае на ўсе запраўкі», - растлумачылі на АЗС.

Аналагічную інфармацыю нам паведамілі і на АЗС №22 «Лукойла» ў Берасці, а таксама на запраўцы №17 у Баранавічах.

На запраўках «Лукойла» ў Менску, Бабруйску, Горадні, Салігорску і Віцебску інфармацыю пра абмежаванні зняпраўдзілі. «Пакуль ніякіх распараджэнняў не паступала. Што будзе заўтра, невядома», - сказалі там.

Паводле непацверджанай інфармацыі, беларускім сеткам АЗС, якімі валодаюць расейскія нафтавыя кампаніі, адмаўляюць у пастаўках нафтапрадуктаў з НПЗ у Мазыры і Наваполацку. «Няма нафты - няма бензіну», - сказалі суразмоўцы tut.by. Са студзеня «Лукойл», «Раснафта», «Газпрам нафта» і «Татнафта» адмовіліся пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі.

У «Белнафтахіме» не змаглі аператыўна пацвердзіць або зняпраўдзіць інфармацыю пра абмежаванні па пастаўкі нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках