29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці авіякатастрофы з расейскім дэпутатам-мультымільянерам

Сталі вядомыя падрабязнасці авіякатастрофы з расейскім дэпутатам-мультымільянерам
АЙРАТ ХАЙРУЛІН

Спачатку гелікаптэр знік з радараў.

Пад Казанню (Расея) 7 лютага падчас катастрофы гелікаптэра загінуў дэпутат Дзярждумы РФ, мультымільянер Айрат Хайрулін. Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на інфармацыю шэрагу расейскіх СМІ.

Гелікаптэр Bell 407, на борце якога знаходзіліся Хайрулін, яго памочнік і пілот, вылецеў з заводу «Чырвоны Усход», праляцеў 40 кіламетраў і знік з радараў. А 16:00 пілот павінен быў пасадзіць машыну ў пасёлку Мацюшына. Гелікаптэр пры пакуль нявысветленых абставінах упаў на зямлю ў лесе і разбіўся. Ён ператварыўся ў груду металалому. Цела загінулага дэпутата з яго выняць так і не ўдалося.

Пілот і памочнік Хайрулін выжылі і цяпер знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

49-гадовага Айрата Назіповіча Хайруліна ў 2005 годзе Forbes уключыў у рэйтынг 100 самых багатых бізнэсоўцаў краіны, ацаніўшы яго багацце ў 600 млн. даляраў. У 2019 годзе Forbes паставіў Хайруліна на дзевяноста шостае месца ў рэйтынгу дзяржслужбоўцаў і дэпутатаў з найбуйнейшым багаццем (158,88 млн. руб.). Хайрулін - расейскі эканаміст, мультымільянер, прадпрымальнік, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Быў жанаты, гадаваў двух сыноў і дачку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках