29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень святога Валянціна: незвычайныя традыцыі ў розных краінах свету

4
Дзень святога Валянціна: незвычайныя традыцыі ў розных краінах свету

Як святкуюць 14 лютага ў Еўропе, Азіі і Амерыцы.

Дзень святога Валянціна - гэта свята ўсіх закаханых. У гэты рамантычны дзень мы дзелімся сваім каханнем у арыфметычнай прагрэсіі, робім адзін аднаму тэматычныя падарункі і прызнаемся ў сваіх пачуццях. Але ў розных краінах склаліся розныя традыцыі святкавання 14 лютага. Далёка не ўсе яны падобныя на нашы, таму табе будзе цікава даведацца, чым займаюцца ў гэты дзень жыхары іншых краін, піша tochka.net.

Нямеччына

У Нямеччыне Валянцін уважаецца за святога заступнікам не закаханых, а псіхічна хворых. У гонар свята немцы ўпрыгожваюць псіхіятрычныя лякарні пунсовымі стужкамі, у капліцах праводзяць адмысловае набажэнства.

Польшча

У Польшчы 14 лютага наведваюць познаньскую мітраполію. Там, паводле павер'я, і знаходзяцца мошчы святога Валянціна, знаходзіцца ягоны цудатворны абраз. Палякі вераць, што гэта паломніцтва дапаможа ім у любоўных справах.

Уэльс

Уэльс слаўны так званымі «лыжкамі кахання». Справа ў тым, што перад святам закаханыя выразаюць з дрэва лыжкі, упрыгожваюць іх сэрцайкамі, ключамі, замкавымі шчылінамі і ўрачыста дораць адзін аднаму. Такі падарунак у даслоўным сэнсе азначае: «Ты знайшоў шлях да майго сэрца».

Нідэрланды

У Нідерландах менавіта ў гэты дзень не ўважаецца ганебным, калі жанчына першай падыдзе да мужчыны і ветліва скажа яму: «Ажаніся са мною!». Калі гэты высокі жэст мужчына не ацэніць, ён можа наракаць на сябе, бо цяпер павінен падарыць даме сукенку, прычым, пераважна шаўковую.

Францыя

Акрамя паштовак-сэрцайкаў у Францыі могуць дарыць бялізну, цукеркі, шакаладныя мусы, рамантычныя падарожжы, нарэзаную сэрцайкамі каўбасу, «шчаслівыя» латарэйныя білеты, ружовыя ёгурты, штучныя кветкі.

Англія

Жыхары Англіі віншуюць не толькі каханых людзей, але і ўлюбёных свойскіх жывёлін - сабак, коней. Папулярнымі падарункамі на 14 лютага ў Вялікай Брытаніі ўважаюцца прысмакі ў выглядзе сэрцаў, мяккія цацкі, асабліва ўпадабаныя ў Брытаніі медзведзяняты Teddy, і, вядома, нязменныя паштоўкі-валянцінкі.

Італія

У Італіі, адкуль паводле легенды і бярэ пачатак Дзень святога Валянціна, гэтая дата мае назву «салодкі» дзень. Па назве свята зразумела, што галоўнымі падарункамі з'яўляюцца разнастайныя цукеркі, шакаладкі і печыва ў форме сэрца.

Амерыка

Раней закаханыя амерыканкі і амерыканцы дарылі адзін аднаму марцыпаны, якія былі даволі каштоўным падарункам, паколькі марцыпан утрымоўваў цукар, які каштаваў тады вельмі дорага. З пачатку 19 стагоддзя пачалося шырокае выкарыстанне цукровых буракоў, і прадпрымальныя амерыканцы наладзілі вытворчасць карамелі. Паводле традыцыі з Днём святога Валянціна віншуюць не толькі тых сяброў і сябровак, з кім знаходзяцца ў рамантычных стасунках. У гэты дзень віншуюць усіх, каго проста любяць - мамаў, татаў, дзядуляў, бабуляў, сяброў.

Данія

У Даніі Дзень Святога Валянціна прынята адзначаць весела. Тут ладзяцца масавыя паказы і канцэрты, выступы і выставы, шумныя вечарынкі. Каханым, сябрам, сямейнікам, калегам пасылаюць прыгожыя белыя кветкі (жывыя і штучныя), а таксама паштоўкі са смешнымі вершамі і любоўнымі паэмамі.

Японія

Яскрава і весела гэты дзень адзначаецца і ў Японіі, дзе існуе незвычайны звычай: у парку або на плошчы будуецца вялікі памост, з якога хлопцы і дзяўчаты выкрыкваюць прызнанні ў каханні. Прычым ацэньваецца не прыгажосць самога прызнання, а менавіта яго гучнасць. Падарункі тут падаюцца ў асноўным мужчынам, прычым не толькі «свайму» любімаму мужчыну, але і калегам, сваякам, знаёмым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках