19 красавiка 2024, Пятніца, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія навукоўцы зняпраўдзілі тэорыю эвалюцыі

15
Амерыканскія навукоўцы зняпраўдзілі тэорыю эвалюцыі

Даследаванне цалкам мяняе ўяўленне пра з'яўленне пазваночных.

Дагэтуль навукоўцы меркавалі, што эвалюцыйная складанасць хрыбта тлумачыцца механізмам паступовага фармавання яго незалежных адзін ад аднаго аддзелаў. Аднак новыя звесткі паказваюць на тое, што такія аддзелы шкілета, як грудная клетка і ніжняя частка спіны, з'явіліся да таго, як пазваночнік пачаў згінацца і скручвацца, піша lenta.ua.

Экспэрты мяркуюць, што ключавую ролю ў эвалюцыі хрыбетніка жывёл адыгралі такія чыннікі, як правільны выбарачны ціск і асаблівасці паводзін жывёл. Вядома ж, гэтыя фактары прывялі да эфекту ў спалучэнні з існымі фізічнымі магчымасцямі.

Высветлілася таксама, што жывёлы змаглі прыстасавацца да розных умоў асяроддзя пражывання дзякуючы аддзелам хрыбетніка, якія здольныя прымаць тыя ці іншыя формы і выконваць унікальныя функцыі, не ўплываючы на іншыя адцінкі шкілета. Для таго, каб зрабіць такую выснову, даследчыкі параўналі розных пазваночных, такіх як коткі і яшчаркі. Акрамя таго, навукоўцы вывучылі скамянелыя рэшткі сінапсідаў - гэтыя істоты жылі адначасова з дыназаўрамі і былі продкамі сысуноў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках