19 красавiка 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых ад каронавірусу ў Кітаі перавысіла 800 чалавек

9
Колькасць загінулых ад каронавірусу ў Кітаі перавысіла 800 чалавек

Гэта – больш, чым падчас эпідэміі атыповай пнеўманіі ў 2002–2003 гадах.

Колькасць памерлых ад каронавірусу ў Кітаі вырасла да 811 чалавек, з іх за апошнія суткі – 87. Колькасць заражаных новым вірусам перавышае 37 тысячаў чалавек, паведамляе 9 лютага Дзяржаўны камітэт аховы здароўя КНР.

Паводле звестак уладаў, 2649 чалавек атрымалася вылечыць, яшчэ 29 тыс. знаходзяцца ў лякарнях з падазрэннем на каронавірус.

Найбольшая колькасць ахвяраў (780 чалавек) была зафіксаваная ў правінцыі Хубэй, дзе ў канцы снежня мінулага года адбыўся ўсплёск вірусу, паведамляе РБК.

Выданне адзначае, што з лістапада 2002 года да ліпеня 2003 года ад вірусу SARS, які выклікае атыповую пнеўманію, загінулі 774 чалавекі.

За межамі мацерыковай часткі Кітая ахвярамі вірусу сталі два чалавекі: 39-гадовы жыхар Ганконга і адзін грамадзянін КНР на Філіпінах.

У Беларусі ўжо больш за 500 чалавек прайшлі дыягностыку на новы каронавірус, і ва ўсіх ён не пацвердзіўся. Больш за тое, ні ў каго з абследаваных не было і пнеўманіі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, піша tut.by.

29 студэнтаў ВНУ, якія вярнуліся з вакацыяў з Кітая 7 лютага размесцілі ў аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна». Для іх спецыяльна вылучылі пакоі, бо ў інтэрнатах ВНУ не змаглі стварыць неабходныя ўмовы: праз усплёск каронавірусу цягам двух тыдняў хлопцы і дзяўчаты павінны быць пад медыцынскім наглядам.

Закрыццё кітайскіх гарадоў у выніку ўсплёску каронавірусу прывяло да скарачэння імпарту прадукцыі, у тым ліку на прадпрыемствы выпуску азотных і фосфарных угнаенняў. Могуць скараціць імпарт калійных угнаенняў і кітайскія аграрыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках