20 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі тэхналогіі, якія зменяць свет

7
Навукоўцы назвалі тэхналогіі, якія зменяць свет

Гаворка ідзе пра тэхналогіі, якія ўжо існуюць і развіваюцца.

Нязломная квантавая сувязь, персаналізаваная медыцына новага пакалення, лічбавыя грошы, лекі ад старасці, ШІ для стварэння новых прэпаратаў, групы спадарожнікаў для доступу да Інтэрнэту і гэтак далей - супрацоўнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута назвалі галоўныя тэхналогіі, якія зменяць свет. Гаворка ідзе пра тэхналогіі, якія ўжо існуюць і развіваюцца, паведамляе FaceNews.ua.

Напрыклад, шырокапалосны доступ да Інтэрнэту ў любым пункце планеты, які рэалізуецца сіламі велізарных спадарожнікавых груп, ужо становіцца рэальнасцю. Кампанія SpaceX актыўна развівае свой праект Starlink, у рамках якога на арбіце Зямлі ўжо з'явіліся тры сотні спадарожнікаў. Спадарожнікавая сетка, якая ўрэшце будзе налічваць дзясяткі тысяч арбітальных апаратаў, запрацуе ўжо ў сярэдзіне 2020 года.

У Нідэрляндах плануецца стварэнне інфармацыйнай сеткі на аснове квантавых тэхналогій, якая аб'яднае некалькі гарадоў і стане прататыпам «квантавага інтэрнэту» будучыні. Уважаецца, што падобныя сеткі будуць на сто адсоткаў абаронены ад узлому і перахопу звестак.

Персаналізаваная медыцына і генная інжынерыя ўжо цяпер дазваляюць ствараць лекі, накіраваныя на канкрэтнага чалавека. Такія лекі дазволяць лячыць нават самыя складаныя хваробы і патэнцыйна здольныя захаваць жыцці мільёнам людзей. Аднак, варта разумець, што прэпараты новага пакалення будуць даволі дарагімі, і купіць іх змогуць не ўсе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках