29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для сваёй cям’і Лукашэнка захады ўжо зрабіў

47
Для сваёй cям’і Лукашэнка захады ўжо зрабіў
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Такую ўладу трэба мяняць - чым хутчэй, тым лепш.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі.

«Каранавірус з высокай смяротнасцю ахоплівае свет. Пытанне часу, калі эпідэмія пачнецца ў нас. Пакуль афіцыйных выпадкаў заражэння ў Беларусі адзінкі, але хто ведае, колькі такіх людзей напраўду? Хто верыць БТ?

Межы з Расеяй адкрытыя. З Кітаем і Іранам, дзе эпідэмія ў разгары, абдымаемся і цалуемся, не звяртаючы ўвагі на гігіену.

Але Лукашэнка і Міністэрства аховы здароўя супакойваюць: падумаеш, вірус!

Няма ніякай арганізаванай падрыхтоўкі і мабілізацыі на выпадак успышкі.

Захады засцярогі трэба рабіць ужо цяпер!

Вядома, што хворых ратуе штучная вентыляцыя лёгкіх. Патрэбна тэрміновая інвентарызацыя, закупка і ўстаноўка апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ва ўсіх шпіталях. Дорага? Прадай самалёты, «Майбах» і рэзідэнцыі! Гаворка ідзе пра жыццё людзей!

Неабходна найбліжэйшымі днямі забяспечыць разгортванне часовых інфекцыйных шпіталяў каля Менска і абласных цэнтраў - шпіталяў, гатовых прыняць тысячы людзей.

Патрэбны даслоўна вайсковы інструктаж медыкаў - пачытайце пра Італію!

Патрэбныя спецыяльныя заняткі ў школах і універсітэтах, інструктаж на прадпрыемствах, ясныя і зразумелыя відэа, як засцерагчыся і што рабіць, калі выяўляюцца сімптомы хваробы.

Трэба ўсталёўваць рукамыйнікі з вадкім мылам і антысептыкам у месцах агульнага карыстання. Шыльды з указаннем, дзе можна памыць рукі - усюды, дзе іх няма.

Чаму гэта не робіцца?

Таму што яму чхаць на народ.

Думаю, для сваёй сям'і і чыноўнікаў дыктатар ужо зрабіў захады. А народ - хай сабе бегае па абменніках і чакае, пакуль хвароба прыйдзе да яго.

Такую ўладу трэба мяняць - чым хутчэй, тым лепш.

Гэтаму рэжыму ні з каранавірусам, ні з эканамічным крызісам не даць рады.

Лукашэнка, сыходзь!», - напісаў Павел Севярынец.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках