28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У ЗША паспяхова выпрабавалі найноўшую высокадакладную ракету

4
Фотафакт: У ЗША паспяхова выпрабавалі найноўшую высокадакладную ракету
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Максімальная далёкасць ракеты будзе дасягаць прыкладна 500 кіламетраў.

Амерыканскія распрацоўшчыкі пратэставалі найноўшую ракету Precision Strike Missile (PrSM), якая мае асаблівую дакладнасць у параўнанні з аналагамі, піша apostrophe.ua.

Падчас выпрабаванняў амерыканцы задзейнічалі рэактыўную сістэму залпавага агню на колавым шасі HIMARS.

Як кажуць пастаўшчыкі ўзбраення, ракету вялікай далёкасці наступнага пакалення, якую распрацавалі ў рамках праграмы для Наземных сіл ЗША Precision Strike Missile, тэставалі на ракетным палігоне White Sands.

Выпрабаванні былі паспяховымі, бо вайскоўцам атрымалася дасягнуць усіх асноўных пастаўленых мэтаў.

«Сённяшнія лётныя выпрабаванні яшчэ раз прадэманстравалі надзейнасць, дакладнасць і крытычна важныя магчымасці, якімі Lockheed Martin надзяліла PrSM», - пракаментавала сітуацыю прадстаўнік Lockheed Martin Гайлія Кэмпбэл.

Па ўдакладненых звестках, максімальная далёкасць ракеты будзе дасягаць прыкладна 500 кіламетраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках