23 красавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАРГ: Здаваць экзамены для атрымання правоў кіроўцу можна толькі на аўто ДАІ

7
МАРГ: Здаваць экзамены для атрымання правоў кіроўцу можна толькі на аўто ДАІ

Курсанты сталі збіраць подпісы для змены ўмоў пераздачы практычнага экзамену ў ДАІ.

«Курсанты аўташкол не заўсёды з першага разу здаюць практычныя іспыты ў ДАІ, - апісваў праблему чытач onliner.by Павел. - Тут шмат фактараў - страх, толькі-толькі засвоеная «асабістая» машына аўташколы. І з 1 лютага 2020-га ў ДАІ прынялі геніяльнае рашэнне: усіх, хто пераздае практычны экзамен, прымушаюць заключаць дамову толькі на аўтамабіль ДАІ. Выходзіць, чым больш пераздач, тым больш грошай? Я бачу ў гэтым супярэчнасць з нашым заканадаўствам, а менавіта навязванне паслуг». Незадаволенасць курсантаў дайшлі да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У пачатку мінулага месяца курсанты сталі збіраць подпісы для змены умоў пераздачы практычнага экзамену ў ДАІ. Пытанні тыя ж: «На якой падставе паўторныя экзамены па практычнаму кіраванню (на пляцоўцы) курсанты аўташкол павінны здаваць менавіта на машыне ДАІ? Дзеянні па змяненні парадку здачы экзаменаў (здача экзамену на аўтамабілі ДАІ), мяркуем, супярэчаць пункту 18 пастановы МУС РБ ад 22.02.2011 №67. Змены абмяжоўваюць нашы правы спажыўца на свабодны выбар паслуг і іх выканаўцы».

Адказ на апошні тэзіс - у сённяшнім паведамленні ад МАРГ: «Раней быў устаноўлены факт адсутнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства з боку УУС Магілёўскага аблвыканкама ў частцы неабгрунтаваных адмоў прадстаўніка МРЭА ДАІ ў прыёме экзамену на транспартным сродку аўташколы. У разгляданай сітуацыі маюцца прыкметы абмежавання канкурэнцыі, а таксама ўстаноўлена, што такія дзеянні могуць прычыніць шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб».

«Сёлета паступілі звароты, якія сведчаць аб тым, што фактычная сітуацыя не змянілася - гэтак жа немагчыма здаць экзамен на машыне аўташколы, - паведамляе прэс-служба міністэрства. - У МУС былі накіраваныя прапановы аб прыняцці мер: прывесці дакументы ў адпаведнасць з заканадаўствам, каб не дапусціць неабгрунтаваных адмоў у прыёме практычнага іспыту на ТС аўташкол, стварыць роўныя ўмовы для ўсіх».

Паводле звестках МАРГ, у МУС ужо прынятыя адпаведныя захады, гэта будзе спрыяць развіццю добрасумленнай канкурэнцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках