30 сакавiка 2020, панядзелак, 19:16
Народны карантын
Рубрыкі

Пастаўкі Tesla Model Y пачаліся на паўгода раней

5
Пастаўкі Tesla Model Y пачаліся на паўгода раней
ФОТА: TWITTER/ELONMUSK

Першыя кліенты атрымаюць свае аўто ўжо сёння.

Амерыканскі аўтавытворца Tesla пачаў пастаўляць сваім кліентам электрамабілі Model Y на паўгода раней. У кампаніі раней абвяшчалі, што тэрміны паставак мадэлі пачнуцца ўвосень 2020 года, аднак некаторыя заказчыкі атрымаюць свае красоверы ўжо ў пятніцу 13-га сакавіка, піша Electrek.

Адзначаецца, што прэзентацыя Tesla Model Y адбылася амаль год таму - 15 сакавіка 2019 года.

Пра тое, што электракары пачнуць дастаўляць у сакавіку, паведамілі самі пакупнікі. Так, кліентам прыйшлі лісты ад кампаніі з прапановай пацвердзіць дату пастаўкі праз фірмовы рахунак.

Раней паведамлялася, што пастаўкі пачнуцца з найбольш дарагой (і самай прыбытковай для вытворцы) версіі Tesla Model Y Performance, якую ў ЗША прадаюць коштам 60 990 даляраў.

Гэты электракар амаль да сотні разганяецца за 3,5 секунды і можа развіць максімальную хуткасць 233 кіламетры на гадзіну. Электрамабіль здольны на адным зарадзе пераадолець 507 кіламетраў.