8 красавiка 2020, Серада, 12:12
Заставайся дома!
Рубрыкі

Стала вядома, калі мабільныя камеры хуткасці вернуцца ў Менск

2
Стала вядома, калі мабільныя камеры хуткасці вернуцца ў Менск
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TUT.BY

ДАІ апублікавала графік працы.

16 сакавіка мабільную камеру ўсталююць у Менску на праспекце Незалежнасці, 99. Паводле вынікаў кантролю хуткасці на гэтым участку інспектары дадуць ацэнку яе эфектыўнасці, а таксама прымуць рашэнне аб неабходнасці наступнага функцыянавання мабільных датчыкаў. Пра гэта паведамілі tut.by у ДАІ Менска.

Сталічная ДАІ правяла аналіз ДТЗ, спадарожнай прычынай якіх з'явілася парушэнне кіроўцамі ўсталяванай хуткасці руху. На падставе гэтага інспектары вызначылі ўчастак, дзе будзе ўсталяваны мабільны датчык хуткасці, - праспект Незалежнасці, 99.

Камера пачне працу 16 сакавіка. Уталёўваць яе будуць штодня, але ў розны час. Хуткаснае абмежаванне на гэтым участку - 60 км/г.

16-22 сакавіка - з 07.00 да 22.00 (18 сакавіка да 23.00);

23-29 сакавіка - з 07.00 да 11.00 і з 16.00 да 20.00 (25 сакавіка з 15.00);

з 30 сакавіка да 5 красавіка - з 22.00 да 02.00 (1 красавіка з 21.00).

Нагадаем, з 19 снежня мінулага года з дарог краіны зніклі ўсе мабільныя камеры, якія фіксуюць перавышэнне хуткасці. Ва УДАІ МУС тады распавялі, што мабільныя датчыкі перасталі выстаўляць праз рэвізію дарожных знакаў, пра якую раней інфармавалі ў МУС.

Ужо 26 снежня начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк паведаміў, што мабільныя камеры хуткасці найбліжэйшым часам вернуць на дарогі краіны, аднак месцы іх устаноўкі будуць вызначаць паводле іншых крытэраў. Са слоў Карзюка, раней радары стаялі ў месцах, дзе адбываліся любыя аварыі. Цяпер іх будуць усталёўваць у тых месцах, дзе ДТЗ адбываюцца праз перавышэнне хуткасці.

У сярэдзіне студзеня 2020 года кіроўцы сталі заўважаць мабільныя камеры хуткасці. Але тады высветлілася, што працуюць яны ў тэставым рэжыме, для кантролю за дарожным становішчам. Паводле звестак з гэтых мабільных датчыкаў пастановы за перавышэнне хуткасці кіроўцам не выносіліся.