29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Ва ўладзе ў Беларусі знаходзіцца небяспечны псіхапат

132
Зміцер Бандарэнка: Ва ўладзе ў Беларусі знаходзіцца небяспечны псіхапат
Фотa: ritorg.by

Эпідэмія каранавірусу наглядна прадэманстравала гэта ўсяму свету.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю Charter97.org даў ацэнку дзеянням беларускіх уладаў ва ўмовах абвешчанай САЗ глабальнай пандэміі каранавірусу.

– Чаму беларускія ўлады не ўводзяць нават карантын у навучальных установах, у той час як дэмакратычныя краіны закрываюць межы і абмяжоўваюць кантакты і перамяшчэнне грамадзянаў унутры краіны?

– Пандэмія каранавірусу паказала свету тое, што даўно ведалі беларусы – ва ўладзе ў Беларусі знаходзіцца небяспечны псіхапат. Не выпадкова наша краіна – адзіная ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Чалавечае жыццё для дыктатара Лукашэнкі нічога не каштуе.

Эпідэмія таксама паказвае, што ў Беларусі няма сапраўдных лекараў з грамадзянскай пазіцыяй. Нядаўні працэс паводле масавай справы лекараў і агульная атмасфера ў краіне настолькі запалохалі медыцынскую супольнасць, што няма ніводнага публічнага выступу медыкаў, у якім бы ўтрымліваўся заклік да захадаў карантыннага характару, як у Еўропе. Хоць нават дыктатарскія Кітай і Іран вымушаныя былі радыкальна змагацца з каранавірусам.

– Лукашэнка заяўляе, што «падставаў для панікі няма» і дэманстрацыйна гуляе ў хакей. Чаму ўлады іншых краінаў дзейнічаюць па-іншаму?

– Каранавірус COVID-19 вельмі небяспечны. Статыстыка ў Італіі дзівіць: 15 тысячаў заразіліся, больш за тысячу памерлі, 1200 чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі.

Смяротнасць у людзей, старэйшых за 65 гадоў – блізу 30%, у той час як каранавірус надзвычай разбуральна дзейнічае на лёгачную тканку. Кажуць, што пры некаторых формах грыпу статыстыка падобная, але ж грып ніхто не скасоўваў. Сваё жніво смерцяў грып таксама збірае.

Нават у Італіі высветлілася, што апаратаў штучнага падтрымання дыхання катастрафічна не хапае. Яны ж не прастойвалі, іх выкарыстоўвалі для іншых хворых. І ў перыяд эпідэміі высветлілася, што многіх хворых выратаваць практычна немагчыма – няма чым. У гэтым галоўны сэнс карантынных мерапрыемстваў – выратаваць людзей, папярэдзіўшы момант крытычнай колькасці хворых.

Беларускім уладам на гэта пляваць. Падумаеш: менш пенсіянераў будзе, менш выдаткаў на пенсіі.

Аднак небяспека стварэння агменю каранавірусу ў цэнтры Еўропы незаўважанай у свеце не застанецца. На Лукашэнку ўжо ціснуць САЗ і ўлады краінаў-суседак. Толькі час ужо страчаны.

– Што рабіць беларусам?

– Любымі спосабамі патрабаваць неадкладнага ўвядзення карантыну на прыклад іншых краінаў. Таксама любымі спосабамі ратаваць сваё жыццё і жыцці сваіх блізкіх.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках