Беларускай кінарэжысёрцы прысудзілі ў ЗША «прарыўную» прэмію
- 14.03.2020, 17:55
- 15,297
Дар'я Жук атрымала прэмію за фільм «Крышталь».
Беларускай кінарэжысёрцы Дар'і Жук прысудзілі за фільм «Крышталь» прэмію Nick Louvel Breakthrough Filmmaker Award. Пра гэта гаворыцца на сайце прэміі, піша «Беларусь и мир».
Тлумачыцца, што яна ўручаецца стваральнікам мастацкіх фільмаў, «якія зрабілі ўнікальны ўнёсак у кіно сваім рэжысёрскім бачаннем, запалам да справы і адданасцю».
Рэцыпіент атрымлівае грант 5 тысяч даляраў. Ён таксама будзе запрошаны ў знакаміты Лінкальн-цэнтр у Нью-Ёрку для прэзентацыі сваёй працы.
Як адзначаецца на сайце, Дар'я «стараецца распавядаць пацешныя, бессаромна заблытаныя гісторыі пра заўсёды моцных, разнастайных і часам шакавальных жанчынах».
Прэмія Nick Louvel Breakthrough Filmmaker Award названая імем амерыканскага рэжысёра Ніка Лоўвела, які загінуў у аўтакатастрофе ва ўзросце 34 гады.
У апісанні сказана, што яна заснаваная ў партнёрстве з IFP Marcie Bloom Fellowship in Film - ментарскай праграмай для студэнтаў і выпускнікоў кінематаграфічных навучальных устаноў.