28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марш свабоды ў 2000-м: 40 тысяч супраць інтэграцыі

2
Марш свабоды ў 2000-м: 40 тысяч супраць інтэграцыі
Фото: bymedia.net

У тыя дні міжнародная супольнасьць салідарызавалася ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў.

Намер Ельцына і Лукашэнкі стварыць гэтак званую саюзную дзяржаву быў у Беларусі сустрэты масавымі вулічнымі акцыямі пратэсту. «Марш Свабоды-2» — адна з найбольш шматлюдных, паведамляе «Радыё Свабода».

Першы «Марш свабоды», арганізаваны апазыцыяй у кастрычніку 1999 году (незадоўга перад падпісаньнем Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб Саюзнай дзяржаве) адзначыўся брутальнымі сутыкненьнямі ўдзельнікаў з міліцыяй і АМАПам. Міліцыянты выкарыстоўвалі сьлезацечны газ, маніфэстанты абараняліся каменьнем і пліткай.

Другі «Марш свабоды» быў прызначаны на 15 сакавіка 2000 і прымеркаваны да дня прыняцьця Канстытуцыі. Акцыі папярэднічалі заявы заходніх палітыкаў пра недапушчальнасьць выкарыстаньня сілы супраць мірных дэманстрантаў; Дзярждэпартамэнт ЗША і Белы дом выступілі з асобнымі заявамі.

У тыя дні міжнародная супольнасьць салідарызавалася ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў.

Выглядае, гэта і стрымала Лукашэнку, які за суткі да пачатку маршу пагражаў, што ад удзельнікаў акцыі «паляціць шмацьцё».

У рэпартажы карэспандэнтаў Свабоды колькасьць удзельнікаў акцыі называлася ў 20 тысяч, але пазьней яна была скарэктаваная — прынята лічыць, што агулам у ёй узялі ўдзел да 40 тысяч чалавек

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках