24 красавiка 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрландскія навукоўцы знайшлі антыцела да каранавірусу

16
Нідэрландскія навукоўцы знайшлі антыцела да каранавірусу

Адкрыццё зрабілі ў Медыцынскім цэнтры Універсітэта Эразмуса ў Ратэрдаме і Універсітэце горада Утрэхта.

Нідэрландскія навукоўцы з Медыцынскага Цэнтра Універсітэта Эразмуса ў Ратэрдаме (Нідэрланды) і Універсітэта горада Утрэхта знайшлі антыцела да COVID-19. Пра гэта паведаміў журналіст Андрэй Цапліенка са спасылкай на нямецкае выданне «Эрасмусмегезін», піша zn.ua.

«Сусветная прэм'ера ад Медыцынскага Цэнтра Універсітэта Эразмуса ў Ратэрдаме (Нідэрланды) і Універсітэта горада Утрэхта: яны знайшлі антыцела да COVID-19. Навуковая публікацыя групы з дзесяці навукоўцаў рыхтуецца да ацэнкі вядучым навуковым часопісам «Nature», - гаворыцца ў артыкуле выдання, які апублікавалі вечарам 14 сакавіка.

Знойдзенае антыцела здольнае блакаваць інфекцыю SARS1 і SARS2, гэта значыць, з'яўляецца першым за ўсю гісторыю антыцелам супраць каранавірусу.

Антыцела яшчэ трэба праверыць на людзях (для гэтага спатрэбяцца месяцы), і артыкул яшчэ ацэняць экспэрты, перад тым, як «Nature» апублікуе яго, але навукоўцы спадзяюцца, што адбудзецца гэта найбліжэйшым часам.

Фрэнк Гросвельд, адзін з навукоўцаў, якія адкрылі антыцела, адзначыў: «Разам з аддзяленнем даследавання вірусаў і аддзелам вірусалогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны Утрэхтскага ўніверсітэта мы далучыліся да еўрапейскага праекту: ZAPI (Zoonosex Anticipation and Preparedness Initiative, - рэд.). Яго мэтай было выяўленне антыцелаў супраць MERS, SARS і іншага ганконгскага каранавірусу (OC-43). Падчас працы ў гэтым праекце мы знайшлі антыцелы, якія крыжавана рэагавалі з гэтымі трыма рознымі вірусамі і не давалі імі заразіцца. Гэтыя вірусы ўжо вывучаныя, аднак, цяпер мы маем справу з іншым каранавірусам. Калі ўспыхнуў цяперашні крызіс - SARS2, мы неадкладна праверылі, ці рэагуюць антыцелы, якія рэагавалі на SARS1, на SARS2. Так мы знайшлі антыцела, пра якое цяпер паведамілі».

У далейшым навукоўцы плануюць прыцягнуць да працы фармацэўтычную кампанію. Перш, чым гэтыя лекі запусцяць у продаж, антыцела павінна прайсці даследаванні і праверкі на таксікалагічныя ўласцівасці. Цяпер гэты працэс прадаўжаецца.

«У дадатак да распрацоўкі лекавага сродку мы таксама хочам выкарыстоўваць антыцела для вытворчасці экспрэс-тэсту, які кожны можа зрабіць дома, каб людзі маглі лёгка даведацца, ці ёсць у іх інфекцыя ці не», - распавёў Гросвельд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках