29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Беларускае войска павінна арыштаваць галоўнага злачынцу і ўвесці каранцін у краіне

79
Зміцер Бандарэнка: Беларускае войска павінна арыштаваць галоўнага злачынцу і ўвесці каранцін у краіне
Фота: GlobalLookPress

Лукашэнка = каранавірус.

Пра гэта сайту Сharter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ў каментары слоў Лукашэнкі пра каранавірус.

- Безумоўна, над такімі заявамі павінна працаваць судовая экспэртыза і я ўпэўнены, што такі момант надыдзе. Дзеянні беларускага дыктатара проста злачынныя. Ён вінаваціць ва ўсіх грахах СМІ і проста не ў стане паглядзець праўдзе ў вочы.

Амаль 400 памерлых ад каранавірусу за апошні дзень у Італіі, сотня памерлых у Гішпаніі для яго не з'яўляецца ніякай небяспекай. Ва ўсім вінаватыя журналісты. Кожны дзень знаходжання на пасадзе гэтага персанажа смяротна небяспечны для грамадзян Беларусі.

- Урады суседніх з Беларуссю краін ужываюць беспрэцэдэнтныя каранцінныя захады. Нават Расея закрывае мяжу з Беларуссю. Чаму сёння нават дзеянні РФ супраць каранавірусу здаюцца больш адэкватнымі, чым дзеянні Лукашэнкі?

- Расея - велізарная краіна і ёй нашмат цяжэй увесці каранцін, чым іншым краінам. Але, мабыць, там ёсць больш адказныя людзі ва ўрадзе, якія зразумелі, што праз бяздзейнасць уладаў у Беларусі ўжо паўстаў новы ачаг эпідэміі каранавірусу.

Вы правільна сказалі, што гэта менавіта ўрады суседніх краін ужылі беспрэцэдэнтныя захады, а не журналісты. У вар'яцкай свядомасці Лукашэнкі ўсё інакш.

Таму выйсце з гэтай сітуацыі я бачу толькі адно: беларускае войска павінна арыштаваць галоўнага злачынцу і ўвесці каранцін у краіне.

Па-мойму, злачынная неадэкватнасць Лукашэнкі цяпер відавочная ўжо ўсім. Якой бы радыкальнай не здавалася мая прапанова, я не выключаю магчымасці таго, што гэта можа адбыцца. У сілавых структурах Беларусі ёсць адказныя людзі.

Негатыўныя прагнозы кажуць пра тое, што ў свеце могуць захварэць сотні тысяч чалавек у найбліжэйшы месяц. Сістэма аховы здароўя як асобных краін, так і СААЗ, хочуць мінімізаваць страты ў гэты перыяд. Ёсць надзея, што будуць распрацаваныя лекі або вакцына. Дзяржавы і прыватныя фірмы выдаткоўваюць на гэта велізарныя сродкі. Галоўная задача - затармазіць рост развіцця пандэміі, а значыць - выратаваць тысячы і тысячы жыццяў людзей.

- Як у гэтай сітуацыі павінна сябе паводзіць беларуская апазіцыя і незалежныя медыя?

- Перш за ўсё я б прапанаваў не звяртаць увагі на гэтую групу падтанцоўкі Лукашэнкі, якая перасоўваецца па Беларусі ды ўдзельнічае ў дурным праекце пад назвай «праймерыз». Яны сёння небяспечныя не менш, чым Лукашэнка.

Таксама мы бачым, як замоўклі «шасцёркі», якія заяўлялі пра тое, што Лукашэнка з'яўляўся «чагосьці там гарантам». У асобных медыях, у адпаведнасці з указаннямі «цемнікаў» уладаў, распавядаецца пра «геніяльнасць беларускага Міністэрства аховы здароўя і яго перадавыя метады», пра тое, што «статыстыка смяротнасці ў Італіі няправільная, а ў Кітаі яна правільная». Не, памерці можа кожны - і ІТ-спецыяліст, і чыноўнік, і рабочы, і камбайнер, і журналіст.

- Што рабіць грамадзянам Беларусі сёння, калі каранцін у краіне не ўводзіцца?

- Беларусы павінны ратаваць свае сем'і, ратаваць свае жыцці, не пускаць дзяцей у школы, ва ўніверсітэты, дзіцячыя садкі. Трэба максімальна, разумеючы рэальную сітуацыю, прыкрывацца рознымі даведкамі, браць адпачынкі за свой кошт. Думаю, што працадаўцы, (а многія беларусы сёння працуюць у прыватным бізнэсе) паставяцца да іх дзеянняў з разуменнем. Ужо ідзе самаарганізацыя грамадства. Ведаю, што тысячы бацькоў ужо не пусцілі сваіх дзяцей у школы і іншыя навучальныя ўстановы. Я вітаю зварот беларускіх блогераў, якія заклікалі да неадкладнага ўвядзення каранціну.

Расце салідарнасць сярод беларусаў, людзі ўсвядомілі, што для Беларусі «каранавірусу = Лукашэнка». Сітуацыя ў нашай краіне небяспечная яшчэ і тым, што насельніцтва дагэтуль знаходзіцца пад уздзеяннем наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Імунітэт у многіх аслаблены.

З канкрэтных захадаў я б прапанаваў, каб беларусы масава тэлефанавалі ва ўсе дзяржаўныя ўстановы з патрабаваннем каранціну. Прычым - не важна, якое гэта будзе міністэрства, не абавязкова, каб гэта было Міністэрства аховы здароўя. Патрэбныя тысячы і дзясяткі тысяч зваротаў, каб тупая сістэма адчула зваротную сувязь.

Думаю, што чыноўнікі таксама разумеюць, што яны не атрымаюць збаўлення ў выпадку эпідэміі. Мы ўсе бачым, што ў свеце вялікая колькасць vip-персон і прадстаўнікоў іх сем'яў заразіліся каранавірусам.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках