29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple запатэнтавала экран, у які немагчыма падгледзець

6
Apple запатэнтавала экран, у які немагчыма падгледзець

Патэнт дазволіць пазбавіцца ад лішніх поглядаў.

Кампаніі запатэнтавалі шэраг тэхналогій, але не ўсе з іх сталі прадуктам. Apple не адстае ад сваіх канкурэнтаў, так што ў сеціве з'явіўся новы патэнт ад яблычнай карпарацыі, паведамляе techno.znaj.ua.

Apple, 12 сакавіка, падала новы патэнт у Бюро патэнтаў і таварных знакаў ЗША пад назвай «Шыфраванне дысплэя, якое залежыць ад погляду». Гэтая тэхналогія будзе працаваць на аснове адсочвання погляду карыстальніка пры выкарыстанні такіх прадуктаў Apple, як iPhone, iPad або MacBook. Пры гэтым на экране будуць адлюстроўвацца зыходныя звесткі толькі ў той вобласці, на якую глядзіць карыстальнік. Прымаючы пад увагу, што іншая вобласць экрана будзе зашыфраванай у форме адлюстравання ілжывых звестак, каб зрабіць змесціва на экране неразборлівым для навакольных. Што больш цікава, дык гэта тое, што зашыфраваныя фальшывыя звесткі будуць выглядаць гэтак жа, як і ў арыгінальнага кантэнту, так што гледачы не палічаць іх падазронымі.

Тэхналагічны гігант з Куперціна заўсёды быў прадвеснікам прыватнасці сваіх прадуктаў. Гэта не першы раз, калі мы бачым, што хтосьці спрабуе развязаць гэтую вечную праблему. Некалькі гадоў таму Android-смартфоны пад брэндам Blackberry мелі функцыю «Privacy Shade», якая цалкам хавала кантэнт на экране, за выключэннем невялікага рухомага акна, які дазваляе карыстачу атрымліваць доступ да кантэнту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках