20 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэтая ўлада сябе зжыла

11
Гэтая ўлада сябе зжыла

Карантын? Не, не чулі.

Ды і навошта ён нам патрэбны? Гэта вось іншыя памыляюцца, а ў нас? А ў нас гэтага няма і не можа быць. Бо!

САЗ абвяшчае пандэмію ў свеце. А нашым усё адно! Яны ж «разумнейшы», чым сусветная САЗ.

Суседнія краіны ўводзяць карантын, закрываюць межы. А ў нас? А навошта? У нас нічога няма...

Мы ж «разумнейшы», чым у суседніх краінах сістэма аховы здароўя і іх кіраўнікі. Мы разумнейшыя за ўсіх суседніх лідараў краін. Гэта яны панікуюць. У нас такога не можа быць. Бо!

Гэта захад загнівае і іх ахова здароўя на нулі і вось-вось абрынецца. Гэта яны не могуць справіцца з гэтым вірусам. Гэта ў іх там не стае туалетнай паперы і прадуктаў. Не пара нам! Бо!

Гэта там, калі народ патрабуе - улада чуе і пачынае дзейнічаць. А ў нас? А ў нас хоць колькі петыцый і подпісаў збяры пра патрэбу ўвядзення карантыну - усім і ўсё адно! І чым больш просім і прыніжаемся, тым больш адмоў і упартасці. Бо!

А адказ на паверхні і ўсё бачна і зразумела.

Варта ўвесці ў краіне карантын - і ўся імперыя імгненна абрынецца. Саламяная страха і гліняныя ногі падкасіліся і ўсё абрынецца. Раз - і няма імперыі. Папяровы дамок раскідаецца на часткі. Кардонная краіна - выдумка і хлусня. Яна трымалася 25 гадоў на словаблудстве і папулізме. На гарлапанстве, падлабуньванні і падлізванні прыкормленых. Не больш за.

Міністэрства аховы здароўя - гэта толькі частка гэтай сістэмы хлусні. Ёсць толькі назва - усё астатняе шырма. Усе 25 гадоў званілі толькі пра «любоў да народу і да гэтай дзяржавы». А ўсяго гэтага і няма.

Замест развіцця эканомікі, адукацыі, медыцыны, сапраўды важных сацыяльных галін - усе грошы папросту пра... лі. Менавіта так, а не інакш. На сябе ўлюбёных. На нікому не патрэбныя палацы, клюшкі, Майбахі і самалёты, фазэнды і рэзідэнцыі, конкурсы сваёй прыгажосці і асабістыя турніры, парады для сябе, на іншыя баўкі. Усе грошы на асабістае меркаванне і для сябе ўлюбёных. А на паперы для народа.

І вось? І вось у выглядзе каранавіруса падзьмуў першы вецер і ўся гэтая шырма «дзяржавы для народа» пачала абрынацца і раскідвацца.

Няма нічога, што магло б абараніць гэты народ! Выдумка і хлусня. Гэты народ кінуты на самацёк і асабістае выратаванне саміх сябе сабою ж.

А тыя, хто займаецца гэтым славаблудствам і папулізмам - у бункерах. Пад абаронай за грошы народа. Увядзенне карантыну ў краіне для іх падобна да смерці і краху. Карантын - гэта выкрыццё ўсіх нарываў ў краіне і паказ сапраўднага твару гэтай улады. Яны гэтага і баяцца.

Так што, хай абрынецца ўвесь свет - ім усё адно!

Магу сказаць адно. Далейшае знаходжанне гэтых словаблудства ва ўладзе, для краіны і народа горшае за смерць.

Гэтая ўлада сябе зжыла, згніла і не для нас.

Карантын - гэта асабістая прызнанне для іх паразы перад народам краіны. Гэта і ёсць - крах «імперыі».

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках