28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы - Каліноўскі, а не Ленін

1
На плошчы - Каліноўскі, а не Ленін
АЛЕСЬ КРУТКІН

Новы верш актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Алеся Круткіна.

Прэс-служба грамадзянскай камраніі «Еўрапейская Беларусь» працягвае публікацыю твораў відэаблогера і актывіста кампаніі Алеся Круткіна, напісаных падчас апошняга арышту.

Далоў аншлюс,

Мы - па пакаленне перамогі.

Прыйшоў наш час,

Далоў калгас,

Каланта з намі, Палах, Локі.

Ідзе вясна,

Дрыжыць сцяна,

Ты - еўрапейскі беларус.

Разбурым мур,

Развяжам шнур,

За намі Гандзі і Ян Гус.

Эпоха Z,

Звініць Байнэт,

Развіртуалізацыя праспектам.

Сабе ня хлусь,

Жыве Кастусь,

Хто быў нікім, то будзе нехта.

Зкідай замок,

Далоў савок,

Краіна наша, вызваленне.

Ламай свой дрот,

Прыйшоў наш год,

На плошчы Каліноўскі, а не Ленін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках