29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі блогер паказаў шакавальнае відэа з італійскай клінікі

33
Украінскі блогер паказаў шакавальнае відэа з італійскай клінікі
Фота: EPA

Пакажыце гэта сваім знаёмым і сябрам, якія яшчэ не вераць у небяспеку каранавіруса.

Украінскі блогер Міраслаў Алешка на сваім Youtube-канале апублікаваў відэа з італійскай клінікі, дзе знаходзяцца заражаныя каранавірусам пацыенты.

«Цяпер мне даслалі відэа з Італіі, якім я не магу не падзяліцца. На відэа – італійская клініка. Там паказана тое, чаму людзі не верылі і не вераць дагэтуль: месцаў не стае, людзі ў калідорах, не стае штучнага дыхання. Многія з людзей, якія там на відэа, хутчэй за ўсё, загінуць. Звярніце ўвагу, гэта італійская клінікі, дарагая клініка. Паглядзіце, якая там тэхніка сучасная. Ці ёсць такая ва Украіне? Такой ва Украіне няма і не было. Таму, сябры, пакажыце гэта відэа сваім знаёмым і сябрам, якія не вераць і крычаць, што гэта ўсё фальшывая паніка», - распавёў блогер.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках