29 сакавiка 2020, Нядзеля, 8:40
Народны карантын
Рубрыкі

Лукашэнка: Я гэты каранавірус называю псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся

98
Лукашэнка: Я гэты каранавірус называю псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся

Дыктатар адмаўляецца прызнаваць небяспеку пандэміі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша БелТА.

"Нягледзячы на нейкую крытыку з майго боку, я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, бо разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна перакананы, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, - заявіў Лукашэнка. - Але мы жывем у пэўнай сітуацыі і, натуральна, павінны зыходзіць з той сітуацыі, якая складаецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я сябе так павожу? Таму што я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе".

Нагадаем, што пандэмія каранавіруса ў свеце набірае абароты: колькасць пацверджаных інфікаванняў расце, як і колькасць памерлых. На раніцу 19 сакавіка ва ўсім свеце выяўлена амаль 220 тысяч заражэнняў, колькасць загінулых наблізілася да 9 тысяч. Упершыню цягам дня ад наступстваў каранавіруса памерла больш за тысячу чалавек, прычым прыкладна палова ахвяр - італійцы.