29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране каранавірусам заражаюцца 50 чалавек штогадзіны

У Іране каранавірусам заражаюцца 50 чалавек штогадзіны
ФОТА: ABEDIN TAHERKENAREH/EPA/TASS

Колькасць інфікаваных за дзень вырасла больш чым на 1000.

У Міністэрстве аховы здароўя Ірана заявілі, што ў краіне кожную гадзіну заражаюцца каранавірусам 50 чалавек, кожную хвіліну фіксуецца адна смерць.

Са звестак міністэрства, за апошнія дні зафіксаваныя 1046 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе nv.ua.

У выніку заражэння за дзень памерлі 149 чалавек.

Усяго колькасць інфікаваных складае ў Іране 18 407 чалавек, загінулых - 1284 чалавек.

Вылечыліся ад каранавіруса амаль шэсць тысяч чалавек.

У свеце зафіксаваныя 206 226 выпадкаў заражэння каранавірусам. Колькасць смяротных выпадкаў дасягнула 8764.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках