28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто нас лячыць будзе? Можа, хакеісты?»

112
«Хто нас лячыць будзе? Можа, хакеісты?»

Дачакаліся.

Напісала аднагрупніца, працуе ў адной з менскіх паліклінік:

«Сёння ўсе на картках убачылі ўсяго 75 рублёў. Будзем чакаць вечара і глядзець што будзе далей. Хутчэй за ўсё нам знізілі заробкі і падзялілі на 2 часткі. Спачатку маленькая частка, а затым вялікая. Каб супрацоўнікі не моцна абураліся агульнай зніжанай сумай. Нас даслоўна пакінулі без сродкаў да існавання, і гэта пры тым, што цяпер рэальная эпідэмія нібыта ВРВІ і працаваць даводзіцца фактычна больш чым на дзве стаўкі. Проста хочацца ўзяць і звольніцца ці не выходзіць, зладзіць страйк, і пра гэта ўжо паволі пачынаюць казаць».

Ну што, суграмадзяне, дачакаліся? Лукашэнка зацягвае з увядзеннем карантыну, спрабуе аджартавацца ад эпідэміі ў той жа час паставіўшы адзіных здольных дапамагаць у такіх сітуацыях людзей у настолькі бязвыхаднае становішча, што ў іх рукі апускаюцца.

Хто нас лячыць будзе? АМАП з КДБшнікамі? Ці, можа, хакеісты?

Дарэчы, хачу данесці да ўсіх думку пра тое, што ў нашай краіне з'явілася новая пагроза, больш чым рэальная, карантынныя захады праз якую прыняты ў многіх краінах свету.

Беларусь, дзякуючы самадурству дыктатара шчасна пра...рала ўсе магчымасці прадухілення і тэрміны прафілактыкі, улады больш за месяц робяць выгляд, што ўсё добра.

Дык вось, сябры, усё вельмі не добра. Калі задумацца разумна і супаставіць усе вядомыя факты аб гэтай заразе, стане ясна, што наша краіна, наш народ знаходзіцца фактычна на краі бездані - кваліфікаваных кадраў, медыкаментаў у выпадку значнага павелічэння колькасці хворых, як гэта было ў той жа Італіі - можа не выстарчыць.

Калі неадкладна не ўвесці карантын - будзе натуральная катастрофа.

Гэтая пандэмія не дзесьці там у Еўропе, Амерыцы ці Азіі, яна ўсюды. Яна тут і цяпер, ЯНА УЖО.

І калі проста цяпер не распачаць сур'ёзных крокаў, то Беларусь чакае натуральны апакаліпсіс.

Што можна зрабіць, калі ўлады не думаюць пра народ? Увесці самастойны карантын, не выходзіць з дому, не пускаць дзяцей у школы. Калі кожны з нас праявіць грамадзянскую адказнасць, мы зможам абысціся малымі ахвярамі.

Андрэй Войніч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках