29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія развязала праблему згарэлай расейскай падлодкі «Лашарык»

8
Японія развязала праблему згарэлай расейскай падлодкі «Лашарык»

Японскія інжынеры заявілі пра прарыў сваёй краіны ў новых тэхналогіях для субмарын.

Японскім спецыялістам удалося развязаць праблему, праз якую здарыўся пажар ўнутры расейскай атамнай глыбакаводнай станцыі праекта 10831 АС-31 «Лашарык», піша lenta.ru са спасылкай на «Военно-промышленный курьер».

Такім чынам у публікацыі газеты адрэагавалі на здачу ў эксплуатацыю першай у свеце неатамнай падводнай лодкі (НАПЛ) Oryu («Адраджаны цмок») серыі Soryu («Блакітны цмок»), абсталяванай літый-іённымі акумулятарнымі батарэямі. Цырымонія адбылася ў Кобе на верфі суднабудаўнічага завода Kobe Shipyard & Machinery Works карпарацыі Mitsubishi Heavy Industries.

«Гэта прарыў у стварэнні эфектыўных сілавых установак для падводнага флоту», - піша выданне. Там жа адзначаецца, што аналагічныя працы вядуцца ў Расеі, аднак для экіпажа АС-31 «Лашарык» «апошнія экспэрыменты закончыліся трагічна».

«Небеспадстаўная здагадка, што японскія канструктары развязалі праблему бяспекі літый-іённых батарэй» - паведамляецца ў публікацыі.

Выданне нагадвае, што японскі НАПЛ адрознівае гідраакустычная малашумнасць, магчымасць хуткага падсілкоўвання і здольнасць доўга знаходзіцца пад вадой без ўсплывання на паверхню.

Паводле афіцыйнага паведамлення Мінабароны Расеі атамная глыбакаводная станцыя праекта 10831 АС-31 «Лашарык», якая пацярпела ў ліпені 2019 года ў Баранцавым моры аварыю у выніку якой загінулі 14 падводнікаў, займалася правядзеннем батыметрычных вымярэнняў.

У тым жа месяцы кіраўнік Крылоўскага дзяржаўнага навуковага цэнтра, доктар тэхнічных навук Павел Філіпаў заявіў, што стварэнне расейскімі інжынерамі паветрананезалежнай энэргетычнай устаноўкі для НАПЛ сутыкаецца з фізічнай праблемай утылізацыі цяпла.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках