28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даставай свае «запасы»!

23
Даставай свае «запасы»!
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Жыццё важнейшае за грошы.

Беларусы, навучаныя Чарнобылем, добра ведаюць, што верыць уладзе нельга і самі паступова сыходзяць на карантын праз каранавірус. У сувязі з гэтым многія пытаюцца, як гэта адаб'ецца на прыбытках людзей, на эканоміцы краіны. Давайце паглядзім, якія крокі ўжываюць іншыя дзяржавы, піша каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Брытанскі ўрад кампенсуе 80% заробку (да 2500 фунтаў на месяц) супрацоўнікам прыватных кампаній, якія пазбавіліся магчымасці працаваць праз абмежаванні.

Белы дом працуе над тым, каб цягам трох тыдняў адправіць дарослым амерыканцам чэкі на 1000 даляраў, а дзецям - на 500, каб кампенсаваць страты насельніцтва.

Польскі ўрад накіруе 212 млрд злотых (50 млрд даляраў) на барацьбу з каранавірусам і яго эканамічнымі наступствамі. Гэтая сума, дарэчы, эквівалентная чатыром гадавым бюджэтам Беларусі.

Жыццё важнейшае за грошы.

Так паступаюць урады цывілізаваных краін. Так паводзяць сябе адказныя палітыкі, якія клапоцяцца пра свой народ. Такім павінен быць адказ усім, хто сёння, прыкрываючыся развагамі аб стратах, прапануе пляваць на пандэмію каранавірусу і жыцці беларусаў.

Усе краіны адкладаюць грошы на выпадак надзвычайных здарэнняў. Ствараюцца спецыяльныя фонды, прадугледжваюцца адпаведныя артыкулы бюджэту на непрадбачаныя выдаткі. Ці ёсць яны ў Беларусі?

Калі так - то цяпер акурат той выпадак, калі яны могуць быць выдаткаваныя для арганізацыі карантыну і мінімізацыі ўзроўню дыскамфорту для людзей.

Калі не - то мы дакладна ведаем, дзе ўзяць грошы.

Лукашэнка даставай свае «запасы», якія ты старанна збіраў усе гэтыя гады. Закупляй маскі, апараты ШВЛ, лекі. Тэрмінова рыхтуй цэнтры для прыёму заражаных. Не паспяваеш - вызваляй карпусы лякарняў. Не асобныя паверхі, як у Бараўлянах і на Крапоткіна, а цэлыя будынкі. Па-іншаму гэта не працуе. Забяспеч медыкаў усім неабходным і дай ім нармальны заробак за тое, што яны надрываюцца па 12 гадзін без ахоўных сродкаў і з велізарнай рызыкай для жыцця. Інакш заўтра яны разбягуцца і нават цябе не будзе каму лячыць.

Заўтра наогул будзе позна што-небудзь рабіць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках