19 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лекары з Еўропы і ЗША звярнуліся да ўладаў

58
Беларускія лекары з Еўропы і ЗША звярнуліся да ўладаў

У іх ёсць дзевяць патрабаванняў.

Беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Еўропе, звярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі ў сувязі з эпідэміяй віруса COVID-19, паведамляе «Радыё Свабода».

У лісце лекары патрабуюць ад органаў улады ўсіх узроўняў:

- Зачыніць усе навучальныя і дашкольныя ўстановы для наведвання на чатыры тыдні, з наступным прадаўжэннем.

- Забараніць любыя масавыя мерапрыемствы і сходы, якія не дазваляюць удзельнікам знаходзіцца на адлегласці двух і больш метраў адзін ад аднаго.

- Зачыніць спартыўныя і забаўляльныя ўстановы і прадпрыемствы грамадскага харчавання, за выключэннем дастаўкі на дом.

- Рэкамендаваць аддаленыя спосабы працы, гнуткія графікі і ініцыяваць закрыццё на каранцін прадпрыемстваў і арганізацый, якія непасрэдна не ўдзельнічаюць у жыццезабеспячэнні насельніцтва.

- Адразу ж забяспечыць апавяшчэнне ўсіх слаёў насельніцтва аб спосабах абароны ад інфікавання і абмежавання распаўсюджвання інфекцыі, уключаючы правілы паводзін пры ўсеагульным карантыне

- Забяспечыць своечасовае інфармаванне грамадскасці пра бягучую статыстыку захворвання і меры барацьбы з эпідэміяй.

- Забяспечыць работнікаў медыцынскіх устаноў і іншых службаў жыццезабеспячэння ахоўнымі сродкамі, харчаваннем і, пры неабходнасці, дапамогай па догляду за дзецьмі.

- Скасаваць асабістую адказнасць медыцынскіх работнікаў за абнародаванне інфармацыі пра бягучы стан у медыцынскіх установах.

- Актыўна садзейнічаць ўзаемадзеянню дзяржаўных устаноў з грамадскімі і валанцёрскімі арганізацыямі для вышэйпералічаных задач, а таксама для бяспечнага забеспячэння прадуктамі харчавання і медыкаментамі людзей з высокай рызыкай сур'ёзных ускладненняў (людзі старэйшыя за 60 гадоў, з хранічнымі захворваннямі або паніжаным імунітэтам.)

Лекары тлумачаць, чаму гэтыя меры неабходныя менавіта цяпер:

- Вірус хутка распаўсюджваецца ў паўсядзённым жыцці і перадаецца як хворымі людзьмі, так і здаровымі носьбітамі.

- Досвед іншых краін паказаў, што прамаруджанне ўвядзення вышэйпералічаных захадаў прыводзіць да масавай гібелі людзей ва ўмовах надзвычайнай перагрузкі сістэмы медыцынскай дапамогі.

- У гэтай сітуацыі непазбежны высокі ўзровень захворвання і смяротнасці сярод лекараў і медыцынскага персаналу. Толькі запаволенне распаўсюджвання віруса праз своечасовае сацыяльнае дыстанцыяванне (усеагульны карантын) і ізаляцыю хворых, можа дазволіць большай колькасці пацыентаў атрымаць дапамогу і выжыць.

Пад адкрытым лістом падпісаліся лекары з ЗША: Анастасія Пігаль, Сяргей Дзедзік, Т. К., Анастасія Манькоўская, Вольга Годзіна, Вікторыя Казлоўская. Валянціна Балоціна і Крыст Хуб са Швэцыі, Д. Кузьмін і Р. Фарнін з Нямеччыны і А. Мацуткевіч з Польшчы.

«Хвароба не выбірае людзей паводле сацыяльнага статусу ці пасады. Справіцца з ёю можна толькі праз хуткую кансалідацыю намаганняў усяго грамадства. Час лічыцца на гадзіны», — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках