25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта ўпершыню за сто гадоў таннейшая за вугаль

4
Нафта ўпершыню за сто гадоў таннейшая за вугаль

А вугаль цяпер самае дарагое выкапнёвае паліва ў свеце.

Упершыню з пачатку мінулага стагоддзя нафта на сусветных рынках стала таннейшай за вугаль, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Экспэрты агенцтва мяркуюць, што падзенне коштаў нафты ў мінулым месяцы азначае, што глабальны маркер кантрактаў на пастаўкі сырой нафты цяпер ацэньваецца ніжэй за найбольш прадаваныя кантракты на вугаль, калі зыходзіць з разліку эквіваленту энэргіі.

Так, аўстралійскі вугаль маркі «Ньюкасл» на ICE Futures Europe 20 сакавіка таргаваўся па 66,85 даляраў за тону, што эквівалентна 27,36 даляра за барэль нафты. Ф'ючэрсы на нафту маркі Brent скончыліся ў той дзень на ўзроўні 26,98 даляра за барэль.

«Нафтавы крах азначае, што вугаль цяпер самае дарагое выкапнёвае паліва», - канстатавалі аналітыкі.

Адзначым, 23 сакавіка кошты нафты зноў значна ўпалі, наблізіўшыся да 25 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках