20 красавiка 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская лекарка: Людзі, пачуйце нас, медыкаў

45
Менская лекарка: Людзі, пачуйце нас, медыкаў

Лекарка 6-й Менскай гарадской паліклінікі заклікала беларусаў заставацца дома.

Медыкі далучаюцца да закліку галоўнага лекара 3-цяй Менскай гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Максіма Ачарэтнега, які заклікаў беларусаў пераходзіць на народны карантын і заставацца дома, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Піша Кацярына Ермаковіч, якая працуе ў 6-й Менскай гарадской паліклініцы:

- Мой тата знаходзіцца з пятніцы ў Глыбоцкай ЦРБ, забрала хуткая з тэмпературай і цяжкасцю дыхання. Захварэў пасля наведвання паліклінікі ў «планавых пытаннях». Мая сястра ў Горадні з тэмпературай 39С дома (пакуль), таксама пасля кантакту з хворым чалавекам.

Я не нервуюся. Я ведаю, што ўсё будзе добра. І тым не менш. Людзі, пачуйце нас, медыкаў, калі ласка!

Абмяжуйце свае візіты ва ўстановы аховы здароўя, калі ваша сітуацыя не патрабуе тэрміновай дапамогі! Калі ў вас сімптомы прастуды, тэмпература, насмарк і г.д. застаньцеся дома і звярніцеся да лекара, і абавязкова надзеньце маску. Не трэба геройстваваць і хадзіць на працу. Абмяжуйце наведванне месцаў масавага збору людзей, у тым ліку выкарыстанне грамадскага транспарту. Любіце вашых пажылых (60лет +/-) сваякоў на адлегласці. Скараціце, па магчымасці, падарожжы па краіне. Студэнты, я ўпэўненая, што пару месяцаў можна не ездзіць да таты і мамы.

Калі ў Вас каранцін, праца з дому, успомніце пра каранцін Пушкіна: гэта былі самыя прадуктыўныя 3 месяцы яго творчасці. Давайце разам здымем з гэтай пачвары карону! Будзьце здаровыя!

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках