25 красавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: План урада Літвы з'яўляецца адным з найлепшых у ЕЗ

Эканаміст: План урада Літвы з'яўляецца адным з найлепшых у ЕЗ
Фота: charter97.org

Эканоміка Літвы павінна вытрымаць крызіс.

Пра тое, як эпідэмія каранавіруса паўплывае на эканоміку Літвы, ці дапамогуць захады ўрада, накіраваныя супраць крызісу, які выклікала эпідэмія, у інтэрв'ю Charter97.org распавёў Жыгімантас Марыцас, галоўны эканаміст банка Luminor у Літве.

- Як вы ацэньваеце захады ўрада накіраваныя на тое, каб абараніць эканоміку краіны і яе жыхароў ад наступстваў крызісу, які выклікала эпідэмія каранавіруса?

- Пакуль што ніхто не можа сказаць, ці будуць захады, на якія мае намер пайсці ўрад, дастатковымі ці не. Асабіста я планы ўрада ацэньваю пазітыўна, у такіх сітуацыях, асабліва калі ўводзіцца карантын, марудзіць не трэба.

Трэба падрыхтаваць выратавальную падушку для бізнэсу і жыхароў краіны, якія страцяць даходы. План, які прапануе ўрад Літвы, з'яўляецца адным з найлепшых сярод краін Еўрапейскага Звязу, ён з'явіўся вельмі хутка. Квота, якую мяркуе інвеставаць урад у гэты план - гэта блізу 5% ВУП краіны або 2,5 мільярда еўраў. Калі спатрэбіцца, гэтая сума можа павялічыцца.

- На вашу думку, ці патрабуюцца нейкія дадатковыя дзеянні з боку ўрада?

- У першыя тыдні абавязкова трэба гарантаваць выплату заробку для жыхароў, бо частка іх даслоўна жыве ад заробку да заробку, каб яны не пачалі панікаваць. І карантын для іх здаваўся хутчэй доўгім адпачынкам, тым больш што на дварэ вясна, а не тым, праз што яны пазбавіліся працы. Думаю, менавіта гэта адна з самых сур'ёзных задач для ўрада. Іншая справа - трэба гарантаваць ліквіднасць бізнэсу, каб не пачалася хваля банкруцтваў, і каб жыхары пасля таго, як скончыцца карантын, маглі вярнуцца на свае працоўныя месцы.

- Якія сектары эканомікі Літвы больш за ўсіх могуць зазнаць страты?

- Тыя, на якія непасрэдна паўплываў карантын. Рэстарацыі, бары, гатэлі, турыстычныя агенцтвы, дробныя вытворцы або прадаўцы.

- Якія могуць быць наступствы для эканомікі краіны агулам?

- Калі б усё пусцілі на самацёк, то эканамічны спад быў бы значна большы, чым той у 2009 годзе. Менавіта таму і патрабуецца дапамога ўрада, каб крызіс не набыў такіх маштабаў, як той. Мы мяркуем, што калі мы вытрымаем найбліжэйшыя цяжкія месяцы, то эканамічны спад будзе невялікім. У найлепшым выпадку, эканоміка Літвы скароціцца нават менш, чым эканоміка еўразоны. Таму меркаваць, што гэта не толькі вялікая пагроза, але і вялікі шанец. Некаторыя іншыя краіны толькі цяпер пачынаюць думаць, рыхтаваць планы, як і што ім рабіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках