25 красавiка 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Рэч не ў каранавірусе, у нас нейкі грыпозны перыяд

102
Лукашэнка: Рэч не ў каранавірусе, у нас нейкі грыпозны перыяд
ФОТА: GETTY IMAGES

Дыктатар заявіў, што больш за ўсё баіцца іншай хваробы.

На сустрэчы 24 сакавіка з амбасадарам Кітая Цуй Цымінам Лукашэнка зноў заявіў, што пандэмія каранавірусу не з'яўляецца для яго галоўнай праблемай.

Дыктатар падкрэсліў, што «рэч не ў каранавірусе, рэч ва ўсіх вірусах, якія ў гэты час блукаюць па Беларусі», паведамляюць naviny.by.

Паводле словаў Лукашэнкі, у Беларусі вясной заўсёды назіраецца «нейкі грыпозны перыяд»: «Таму гэта нас непакоіць, у тым ліку каранавірус. Мы, як я сказаў, спрабуем дзейнічаць прафесійна і кропкава, зыходзячы ўжо з досведу – вашага і нашага. У гэтай частцы я хачу падзякаваць вам і вашым спецыялістам. Мне кожную раніцу дакладваюць абстаноўку, і не было выпадку, каб мы задалі нашым кітайскім сябрам-спецыялістам пытанне, і яны нам не адказалі».

Дыктатар адзначыў, што ўсе зафіксаваныя ў краіне выпадкі COVID-19 завезеныя з-за мяжы. «У нас гэты вірус не развіваўся, і, больш за тое, мы не з'яўляліся і не з’яўляемся нейкай кропкай, адкуль пачаўся гэты вірус», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Усякае ў жыцці бывае, але галоўнае – не панікаваць. Я больш за ўсё баюся, што людзі захварэюць на псіхоз ад таго, што адбываецца ў сродках масавай інфармацыі. Ад псіхозу будуць усе астатнія хваробы. Так гавораць і спецыялісты. Ваш досвед (кітайскага боку – рэд.), наш досвед мы выкарыстоўваем, каб на максімальна дапушчальным для нас узроўні прайсці пік. Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня – значыць, жыць будзем», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле афіцыйных звестак на 23 сакавіка, у Беларусі адзначаны 81 выпадак заражэння каранавірусам, які выклікае захворванне COVID-19.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках