24 красавiка 2024, Серада, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне продажы новых аўто выраслі на 74% за адзін тыдзень

2
Ва Украіне продажы новых аўто выраслі на 74% за адзін тыдзень

На гэтай хвалі шэраг аператараў фіксавалі рост продажаў на 30-90-121%.

Продажы новых легкавых аўтамабіляў за першы тыдзень карантыну ва Украіне агулам выраслі на 74% у параўнанні з папярэднім тыднем (9-15 сакавіка). Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік інфармацыйна-аналітычнай групы Auto-Consulting Алег Амяльніцкі, піша liga.net.

З ягоных слоў, прычыны гэтага - ваганні курсу грыўні, акцыі аператараў продажаў, агульны ажыятаж і чуткі пра будучы дэфіцыт аўтамабіляў.

Амяльніцкі ўдакладніў, што на гэтай хвалі шэраг аператараў фіксавалі рост продажаў на 30-90-121%.

«Але да канца тыдня рост выдыхнуўся. Сталі закрываць аўтасалоны і пераходзіць на продаж (дакладней кансультацыі) у онлайн. Вынікі не прымусяць сябе чакаць», - мяркуе экспэрт.

Агулам, за 21 дзень сакавіка продажы новых легкавых аўто выраслі на 36% да лютага, а LCV (малатанажных грузавых) - на 17%, паведаміў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках