Пытанне Румасу
59- 24.03.2020, 20:18
- 50,537
Як пасля слоў прэм'ера Беларусі абысці тры аптэкі і не купіць ніводнай маскі.
Пасля таго, як у аўторак прэм'ер-міністр Беларусі сказаў, што ў гэты момант у Беларусі вырабляецца 250 тысяч штук масак, карэспандэнтка «Салiдарнасцi» адмыслова пайшла ў аптэку, каб праверыць наяўнасць гэтага тавару.
Таксама 24 сакавіка Сяргей Румас агучыў, што Міністэрству аховы здароўя даручана пракантраляваць, каб у кожнай аптэцы былі маскі. Адзначым, пандэмія ў сувязі з каронавірусам была абвешчаная СААЗ 11 сакавіка.
Такім чынам, Менск, Каменная горка, аптэкі на вуліцах Налібоцкая і Нёманская.
Аптэка першая
- Добры вечар. Маскі ёсць?
- Не.
- А калі будуць?
- Самі не ведаем.
Аптэка другая
- Добры вечар. Маскі ёсць?
- Не.
- А калі будуць?
- Не ведаю.
- А калі былі?
- Два тыдні таму.
Аптэка трэцяя
- Добры вечар. Маскі ёсць?
- Не.
- А калі будуць?
- Нам самім цікава, калі будуць. У навінах кажуць, што іх шыюць-шыюць - сотнямі тысяч. Толькі дзе яны? (Усміхаецца). Просім прывезці: усё абяцаюць з дня на дзень. І так які дзень.