20 красавiка 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: фітнэс-бранзалет на каўбасе паказаў пульс і ціск

17
Відэафакт: фітнэс-бранзалет на каўбасе паказаў пульс і ціск

Усе паказчыкі ў норме - хоць у космас запускай.

Цяпер многія памяшаныя на здаровым ладзе жыцця, і без фітнэс-бранзалетаў - нікуды! Гэтыя гаджэты пастаянна ў курсе таго, як працуе ваша сэрца і сасуды: на экране выводзяцца паказчыкі пульсу, ціску, рэакцыі арганізма на нагрузку. Цікава, а што ў гэтым сэнсе можна сказаць пра каўбасу? Інтэрнэт-карыстальнік правёў экспэрымент і ўсталяваў, што яна жывая, піша fishki.ne.

Вось так купіш у краме каўбасу, а высвятляецца, што яна цалкам сабе жывая, з пульсам і ціскам.

Інтэрнэт-карыстальнік апрануў на каўбасу «Сталічную» вытворчасці завода ім. Мікаяна фітнэс-бранзалет і здзівіўся: усе паказчыкі ў норме - хоць у космас запускай!

Не бяромся крытыкаваць усе запар фітнэс-бранзалеты, але, купляючы танныя, «пятачок за пучок», будзьце гатовыя да падобных сюрпрызаў. Гэтыя гаджэты выявяць сэрцабіццё ў чаго заўгодна - нават у каўбасы!

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках