25 красавiка 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрствы адукацыі і аховы здароўя Беларусі не бачаць «мэтазгоднасці» ў карантыне

40
Міністэрствы адукацыі і аховы здароўя Беларусі не бачаць «мэтазгоднасці» ў карантыне

Чыноўнікі міністэрстваў зрабілі заявы на прэс-канферэнцыі.

25 сакавіка на Youtube-канале Беларускага прэс-цэнтра адбылася трансляцыя з удзелам міністра аховы здароўя Беларусі Уладзіміра Караніка, кіраўніка ўправы вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргея Каспяровіча і намесніка галоўнага лекара Менскай інфекцыйнай лякарні Алега Скрыпкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле словаў Сяргея Каспяровіча, Мінадукацыі не ўважае мэтазгодным увядзенне карантыну ў навучальных установах, бо «ўвесь комплекс прафілактыкі і мінімізацыі кантактаў» ужо праведзены, таму ў карантыне «не бачаць мэтазгоднасці».

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адзначыў, што спроба дыстанцыйнага навучання ў БНТУ дала «не зусім пазітыўны досвед», «блізу 600 студэнтаў у той самы дзень паехалі па гарадах і вёсках», «паехалі да бабуляў і дзядуляў», а ў выніку «больш за сотню шпіталізавалі з прыкметамі рэспіраторных інфекцый», а ў аднаго выявілі COVID-19. За межамі Менска нібыта «будзе большы перыяд нявызначанасці чакання матэрыялу» аналізаў на каранавірус.

Міністр аховы здароўя дадаў, што цяпер не паведамляюць, у якіх гарадах і рэгіёнах выявілі новы каранавірус, бо, калі паведамлялі, СМІ і блогеры спрабавалі высветліць, дзе інфікаваныя працавалі і якія робяцца захады, а гэта «больш сеяла панічных настрояў, чым дапамагала».

Рассяляць студэнцкія інтэрнаты не плануюць, але Каранік заклікаў абмежаваць «сяброўскія зборышчы, калі кубак пускаецца колам, і агульнае спажыванне кальяна», бо адзін з выпадкаў COVID-19 развіўся нібыта пасля «вечарынкі ў інтэрнаце».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках