20 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Пытанні, на якія Каранік не можа адказаць

29
«Баста!»: Пытанні, на якія Каранік не можа адказаць

Студэнты абураюцца адсутнасцю карантыну ў ВНУ і бяздзейнасцю ўладаў.

80% пытанняў і заўваг з чату падчас сённяшняга стрыму, праведзенага кіраўніцтвам Міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі – крытычныя. Ці трэба казаць, што большасць з іх засталіся без адказу?

Ніжэй – прыклады пытанняў, якія задавалі студэнты беларускіх ВНУ, іх прыводзіць Teleram-канал «Баста!».

Антон Ярамееў: БелДУТ. 1 курс. Чаму да гэтага часу не ўжытыя ніякія захады? Людзі як хадзілі натоўпамі, так і ходзяць. Вайскоўцы ўвогуле ходзяць кучамі, сходу 100 чалавек. Туркменаў не праверылі. Змрок

Nastya Ni: Настасся, БНТУ, першы курс. Медыцына цалкам не выконваецца. Прыезджым, якія самі прыйшлі ў паліклініку, кажуць: сімптомаў няма, чаго прыйшлі? Чаму такое стаўленне? Вы кажаце выкананыя захады?

Maksim Pyshko: Добры дзень, студэнт БНТУ, 1 курс, скажыце, калі ласка, чаму вы не бачыце сэнсу зачыняць нашы ВНУ і СНУ, як гэта робяць у суседніх дзяржавах?

Kate Sokolova: Каця, 3 курс БДАМ. Добры дзень! Як быць з пажылымі педагогамі, прафесарамі, якія з'яўляюцца інтэлектуальным здабыткам краіны? Яны знаходзяцца ў зоне рызыкі! Як іх абараніць, калі яны ходзяць на працу?

Андрэй Ляховіч: ГрДМУ. Чаму замежнікаў перавялі на дыстанцыйнае навучанне? Няўжо беларускія студэнты па-за небяспекай?

Kai Haru: Добры дзень. Чаму абнаўленне статыстыкі заражаных раз на 2-3 дні. Увесь свет абнаўляе кожны дзень некалькі разоў. У нас так усё добра? Няма тэстаў, няма хворых. Крута.

Pavel Homal: Віцебск, ВДМУ, 3 курс. Чаму ў суседніх краінах уводзяць строгія захады для стрымлівання, а ў Беларусі кропкавыя? Як мы здольныя ўтрымліваць кола заражаных на такім нізкім узроўні? Гэта дзіўна!

Аляксандр: БТЭУ, 1-ы курс. Зрушылі час пачатку заняткаў. Цяпер у «гадзіны пік» (16:30–17:30) студэнты і едуць дадому. Навошта?

Дар'я Краўчанка: Што павінна здарыцца, каб у Беларусі быў уведзены карантын? Дар'я, 3 курс, БДУ.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках