19 красавiка 2024, Пятніца, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва мяняе парадак працы крамаў праз каранавірус

2
Літва мяняе парадак працы крамаў праз каранавірус

Міністэрства аховы здароўя ўводзіць яшчэ больш строгі карантын.

Міністэрства аховы здароўя Літвы ўжыла больш строгія захады для барацьбы з каранавірусам, якія закранаюць крамы, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Вільні.

Падчас карантыну крамы абавязаныя забяспечыць наведвальнікам магчымасць дэзынфекаваць рукі. Вазкі і кошыкі для пакупак будуць дэзынфекаваць пасля кожнага выкарыстання.

Крамам рэкамендавана ўсталяваць перагародкі на касе для падзелу прадаўца і пакупніка, а таксама забяспечыць касіраў сродкамі абароны. Калі адлегласць паміж касамі крамы – меншая за 2 метры, то крама павінна забяспечыць працу касаў праз адну.

Наведвальнікаў будуць прасіць аплачваць пакупкі безгатоўкавым спосабам. Хадзіць па пакупкі можна будзе максімум удваіх, а чальцы сям'і павінны хадзіць у краму чаргой.

Рэкамендацыі могуць быць перагледжаныя і дапоўненыя.

Літва падае звесткі пра колькасць тых, хто заразіўся, штодня а 9-й раніцы на сайце Міністэрства аховы здароўя. Паводле звестак на 24 сакавіка, у Літве зафіксаваныя 187 выпадкаў каранавірусу. Адна жанчына памерла.

З 16 сакавіка ў Літве ўведзены карантын – не працуюць установы адукацыі, усе крамы, акрамя аптэк і прадуктовых, зачыненыя межы. Напярэдадні прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс паведаміў, што карантын, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны на два тыдні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках