19 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падоўжыла закрыццё межаў да 13 красавіка

3
Польшча падоўжыла закрыццё межаў да 13 красавіка

Пры гэтым усе палякі могуць вярнуцца на радзіму.

Урад Польшчы прадоўжыў часовае закрыццё межаў яшчэ на 20 дзён, з сённяшняга дня да 13 красавіка гэтага года.

Пра гэта паведамляе партал Money.pl.

«Ажыццяўленне кантролю, у тым ліку магчымасць абмежавання на прынцыпах, вызначаных у Кодэксе аб межах Шэнгенскай зоны, будзе карэктавацца, у адпаведнасці са ступенню небяспекі, грамадскага парадку або дзяржаўнай бяспекі ў сувязі з узнікненнем сур'ёзнай пагрозы для грамадскай аховы здароўя, выкліканай каранавірусам SARS -CoV- 2, які выклікае захворванне COVID-19», - гаворыцца ў пастанове польскага ўрада.

Спачатку польскія межы былі закрытыя для замежнікаў на 10 дзён з нядзелі 15 сакавіка.

Пры гэтым усе палякі могуць вярнуцца на радзіму. Па вяртанні іх змяшчаюць у абавязковы 14-дзённы хатні карантын.

Прыпыненыя міжнародныяе пасажырскія авіязлучэнні і чыгуначныя злучэнні.

Тавары ўвозяцца і вывозяцца з Польшчы без перашкод.

Паводле апошніх звестак, у Польшчы ад каранавірусу памерлі 13 чалавек, заражаных - 957.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках