28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што каранавірус робіць з нашым целам, калі мы заражаныя

11
Што каранавірус робіць з нашым целам, калі мы заражаныя

Медыцынскія сімптомы і суб'ектыўныя адчуванні.

Што ж адбываецца з целам, калі вы падхапілі каранавірус?

Перш чым пачняце чытаць, мы хочам удакладніць, што гэты матэрыял ніякім чынам не накіраваны на тое, каб памнажаць страхі, звязаныя з каранавірусам. Мы не будзем казаць пра ўзровень глабальнай пагрозы віруса, бо інфармацыя пастаянна мяняецца. Мы ж разгледзім тое, якім чынам каранавірус шкодзіць целу, што ён робіць унутры вас, як ён выклікае сімптомы, распаўсюджваецца, як наша цела напраўду змагаецца, і чаму надыходзіць смерць, піша nv.ua.

Існуе цэлая сям'я каранавірусаў. Яны выклікаюць захворванні і ў жывёл, і птушак. SARS, напрыклад, таксама быў каранавірусам. Каранавірус - гэта ўвогуле цікавая рэч, і ён уключае ў сябе як жывыя, так і нежывыя часціцы. Усе вірусы створаны з клетак, якія таксама маюць здольнасцю ўзнаўляцца, проста інакш, чым іншыя арганізмы.

Каб падхапіць каранавірус, спачатку мы павінны ўвайсці ў кантакт з ім. Вірус можа перадавацца паветрана-кропельным шляхам - праз кашаль і чханне, а таксама праз фізічны кантакт з заражанымі людзьмі, ці ж кантакт з паверхнямі, дзе знаходзяцца вірусы (у тым выпадку, калі перш чым памыць, вы пацягнеце іх да носа або да рота). Як толькі вірус трапляе ў ваша цела, ён пачынае працаваць.

У вірусаў ёсць адна агульная рыса - усе яны пераносяць пэўны генетычны матэрыял, ДНК або РНК. У выпадку каранавіруса гэта РНК, дзе змяшчаецца ўся інфармацыя, якую неабходна ўзнавіць. Гэтая генетычная інфармацыя захоўваецца ў капсуле.

Як толькі каранавірус трапляе ў вашу клетку, ён утыкае ў яе свае рэцэптары. Вы можаце ўявіць сабе гэтыя рэцэптары ў выглядзе ножак, кожная з якіх з'яўляецца клеткай-ключом, а ваша клетка - замком. Як толькі вірус падбірае «ключ», прыдатны да вашага «замка», ён уваходзіць у клетку. І атрымлівае доступ да ўсяго механізму працы клеткі.

Звычайна гэты механізм працуе на вашу ўласную ДНК, а таксама карыстаецца рыбасомамі, што прадукуюць бялок, які выконвае ўсе тыпы функцый і падарожнічае па вашым целе. Але каранавірус ламае гэтую сістэму. Ён выкарыстоўвае сваю РНК, каб дабрацца да гэтых рыбасом, і вырабляе бялок, які яму патрэбны.

Прасцей кажучы, апошні пачынае прадукаваць вірусы, ствараючы генетычны матэрыял і капсулы. Вы самі па сабе, у выніку, станавіцеся машынай для стварэння вірусаў. Вось чаму вірусы часта лічаць клеткамі нежывымі, бо самі па сабе яны не маюць механізму, які выконвае ўсю працу - і маюць патрэбу ў клетках вашага цела. Таму каранавірус дзейнічае паводле інструкцыі вырабляць бялок зноў, зноў і зноў, і такім чынам можа стварыць мільёны вірусаў. Усе яны запаўняюць клетку і рухаюцца да клеткавай мембраны, руйнуючы клеткавы працэс. Затым яны перамяшчаюцца да новых клетак, каб паўтараць гэты цыкл зноў.

Паколькі клеткі руйнуюцца і адміраюць, у целе ўзнікае імунная рэакцыя. Усё гэта разам стварае сімптомы, якія вы пачынаеце адчуваць. У выпадку з каранавірусам гэта галаўны боль, смаркачы, кашаль, дрыжыкі, боль у горле і ліхаманка, праз гэта так складана, уласна, адсачыць і зразумець гэтую хваробу - усе гэтыя сімптомы распаўсюджаныя, яны з'яўляюцца падчас сезона грыпу ці пры звычайнай застудзе. Каб зразумець, што гэта не што іншае, як уханьскі каранавірус, неабходна прайсці прафесійны тэст у лабараторыі, дзе даследуюць склад вашай слізі і крыві.

Калі вы здаровыя, то імунная сістэма, нарэшце, распазнае чужародныя целы ў арганізме і пачне іх атакаваць. Імунная сістэма вельмі складаная, і мае мноства розных механізмаў, якія знішчаюць «захопнікаў». У вас падвышаецца тэмпература, і гэта сапраўды дапамагае імуннай сістэме функцыянаваць лепш, ствараючы больш варожую атмасферу для вірусаў, а таксама утвараючы макроту, з-за чаго вірусам складаней прымацоўвацца да вашых клеткам.

Разам з тым арганізм атрымае магчымасць пазбаўляцца ад мёртвых: як вірусаў, так і імунных клетак. Вы адчуваеце слабасць і стомленасць, бо для цела ў прыярытэце - барацьба з вірусамі, а не звычайная руцінная праца. У той жа час вы можаце адчуваць боль у касцях, бо яны вырабляюць больш лейкацытаў.

Такім чынам, наша галоўная лінія абароны. Калі каранавірус знойдзены, цела пасылае сігнал выпрацоўваць антыцелы, якія вырабляе ДНК. У ёй існуюць фундаментальныя секцыі з інструкцыямі, як вырабляць розныя ахоўныя сістэмы. Ферменты ў ядры знаходзяць правільныя фрагменты віруснай РНК, робяць копію і адпраўляюць яе наўпрост да рыбасом у клетках, якія счытваюць гэтую інструкцыю і пачынаюць «вырабляць» адпаведныя бялкі. Так блізу дзесяці мільёнаў рыбасом становяцца фабрыкай для стварэння антыцел, якія адпраўляюць змагацца з вірусамі.

Але вось хітрасць у тым, што імунная сістэма не выяўляе вірус адразу. Вось чаму ў цела сыходзіць так шмат часу на тое, каб перамагчы вірус, якога да таго часу становіцца вельмі шмат. Таму калі людзі падхопліваюць каранавірус, ваша здаровая імунная сістэма мае тыдні на тое, каб яго перамагчы. Праблемы ў тых, у каго імунітэт паніжаны, а менавіта ў паджылых або вельмі маладых людзей. Уханьскі каранавірус асабліва шкодны паджылым людзям, бо з узростам імунная сістэма становіцца менш эфектыўнай і запавольваецца. Паколькі вірус працягвае распаўсюджвацца, а клеткі - паміраць, ваша імунная сістэма можа здаць.

Лейкацыты чалавека адказныя за тое, каб актывізаваць процьму хімічных рэчываў, якія могуць справакаваць запаўненне вашых лёгкіх вадкасцю. Так туды не трапяць вірусы, але вадкасць, якая запаўняе лёгкія, прадухіляе таксама траплянне ў кроў кіслароду, што можа прывесці да ўдушэнні і збояў у працы ўнутраных органаў. Сам вірус не абавязкова выклікае смерць, але калі імунітэт зніжаны, то іншыя арганізмы, накшталт бактэрый, могуць скарыстацца сітуацыяй, выклікаючы ўскладненні. І праз тое, што сваю працу спыняюць органы, спыняе працу і ўсё цела. Таму найбольшыя рызыкі ў людзей з аслабленай імуннай сістэмай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках