26 верасня 2020, Субота, 3:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Асіповічамі адсялілі цэлую вёску

11
Пад Асіповічамі адсялілі цэлую вёску

Перасяліць давялося 50 чалавек.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на палігоне каля Асіповічаў 25 сакавіка. Паводле афіцыйнага паведамлення Мінабароны, пацярпелі два салдаты. З апёкамі рознай ступені цяжкасці іх шпіталізавалі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як стала вядома журналістам, здарэнне на палігоне таксама стала прычынай эвакуацыі цэлай вёскі Паплавы. Пажар на транспартным аўтамабілі мог выклікаць выбух боепрыпасаў. Факт эвакуацыі пацвердзілі ў сельсавеце.

«Так, учора адбылася эвакуацыя жыхароў вёскі Паплавы, - паведамілі там. - Іх размясцілі ў Асіповічах, у гатэлі. У вёсцы зарэгістравана блізу 50 чалавек, але не ўсе пражываюць па месцы рэгістрацыі. Таму складана сказаць, колькі чалавек эвакуавалі. Ніхто з мясцовых не пацярпеў у выніку здарэння, гэта самае галоўнае. Сёння людзі ўжо павінны вярнуцца назад у свае дамы».