17 красавiка 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ разгледзяць «план Маршала» для выратавання эканомікі

1
Лідары ЕЗ разгледзяць «план Маршала» для выратавання эканомікі

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады.

Лідары ЕЗ у чацвер абмяркуюць так званы «план Маршала», пакет стымулаў для барацьбы з наступствамі каранавірусу для эканомікі блока, заявіў у сераду прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Politico.

У чацвер кіраўнікі краін-чальцоў ЕЗ правядуць відэаканферэнцыю аб сітуацыі з каранавірусам. Чакаецца, што яны прызавуць Еўрапейскую камісію сфармаваць новы план аднаўлення эканомікі блока.

У эфіры бельгійскага тэлеканала LN24 Мішэль распавёў, што раней на гэтым тыдні ён абмеркаваў з пасламі краін ЕЗ «тое, як мы збіраемся ўвесці стратэгію стымулявання, якую я называю «планам Маршала».

«Калі я кажу «план Маршала», я кажу з вялікімі амбіцыямі», - адзначыў старшыня Еўрарады. З ягоных слоў, уплыў эканамічнага шоку на бізнэс азначае, што «мы павінны быць вельмі актыўнымі».

Мішэль патлумачыў, што гэта павінен быць ўнутрыеўрапейскі план, які павінен мабілізаваць капітал ЕЗ у рамках еўрапейскага бюджэту, а таксама мабілізаваць нацыянальныя фонды і прыватны сектар. «Мы павінны будзем выкарыстоўваць усе інструменты», - дадаў ён.

У праекце заявы, падрыхтаванай для абмеркавання лідарамі, сказана, што Еўразвязу неабходныя «стратэгія выхаду, комплексны план аднаўлення і беспрэцэдэнтныя інвестыцыі» для барацьбы з крызісам.

Лідары краін-чальцоў блока раней заклікалі ЕЗ распрацаваць план змякчэння эканамічных наступстваў пандэміі. Напрыклад, прэм'ер Партугаліі перасцерагаў ад негатыўнага эфекту, «падобнага цунамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках