29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус у Польшчы: Памерлі 15 чалавек

3
Каранавірус у Польшчы: Памерлі 15 чалавек
ФОТА: PAP

Усяго ў краіне выяўлена 1.085 выпадкаў заражэння.

На дзень 26 сакавіка ў Польшчы выяўлена 1085 выпадкаў захворвання на новы каранавірус COVID-19, 15 чалавек загінулі, паведамляе rp.pl.

Міністэрства здароўя Польшчы паведаміла, што толькі за апошнія суткі было зроблена 3,3 тыс. тэстаў. Літаральна з раніцы выявілі 34 новыя выпадкі захворвання і зафіксавалі 1 смерць, гэта быў 75-гадовы пацыент з Кашаліна.

Нагадаем, што з 25 сакавіка па ўсёй Польшчы былі ўведзеныя больш жорсткія абмежаванні. Да 11 красавіка выходзіць з дому можна толькі на працу, у краму, у аптэку ці да лекара. Таксама нельга знаходзіцца на вуліцы ў кампаніі больш як два чалавекі, а грамадскі транспарт не павінен напаўняцца больш, чым на палову пасадачных месцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках