25 красавiка 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарэшце беларускія ўлады хоць нешта пачалі рабіць

28
Нарэшце беларускія ўлады хоць нешта пачалі рабіць
Фота: ТАСС

Еўрапейскія краіны даўно распачалі падобныя захады.

Урад Беларусі вызначыў захады для прадухілення завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, паведамляе прэс-служба Саўміна. Нагадаем, краіны-суседкі Беларусі ўжо даўно ўвялі падобныя захады.

Як гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, усе людзі, якія прыбылі ў Беларусь з краінаў, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, цягам 14 каляндарных дзён з дня прыезду:

павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;

не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Гэтыя захады не распаўсюджваюцца на

супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх установаў замежных дзяржаваў у Беларусі і акрэдытаваных на сумяшчальніцтва з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама чальцоў іх сем'яў;

кіраўнікоў і чальцоў афіцыйных дэлегацый;

кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў;

чальцоў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгадаў, лакаматыўных брыгадаў міжнародных чыгуначных зносінаў;

замежнікаў, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства.

Пералік краінаў, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.

Супрацоўнікі памежнай службы выдаюць усім прыехалым анкету, хто кантактаваў з імі. Пасля запаўнення яна перадаецца службовым асобам Міністэрства аховы здароўя.

Якія правілы ўведзеныя для дальнабойнікаў

Кіроўцы, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расеі ў ЕЗ і Украіну, абавязаныя праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, згодна з зацверджаным гэтай жа пастановай пералікам дарог і спецыялізаваных месцаў.

Кіроўцы, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаныя пакінуць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, якi iдзе за днём уезду на яе тэрыторыю, за выключэннем выпадкаў, калі немагчымасць выканання названага тэрміну абумоўленая аварыяй (паломкай) аўто, а таксама разгрузкай, перагрузкай (перавалкай) грузу, заменай транспартнага сродку, калі гэта прадугледжана ўмовамі дамовы аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах. Калі гэта неабходна, дапускаецца адхіленне ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі, названай у пераліку дарог і спецыялізаваных месцаў. Аперацыі павінны быць ажыццёўленыя ў мінімальныя тэрміны.

Падчас прыпынку (стаянкі) кіроўцы, якія выконваюць транзітныя перавозкі, не павінны пакідаць тэрыторыю пунктаў прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў згодна з пералікам дарог і спецыялізаваных месцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках