25 красавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці праўда, што каранавірус больш небяспечны за эпідэмію гішпанкі 1918 года?

4
Ці праўда, што каранавірус больш небяспечны за эпідэмію гішпанкі 1918 года?

Меркаванне аўтарытэтнага вірусолага.

У сувязі з хуткім распаўсюдам каранавіруса SARS-CoV2 усё часцей згадваюць іншую страшную пандэмію - гішпанку, якая забрала жыцці да 100 млн чалавек.

Сваім меркаваннем падзяліўся Пітэр Піёт - аўтарытэтны вірусолаг і дырэктар Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны ў інтэрв'ю Thetedmedfoundation (пераклад - nv.ua).

Нельга параўноўваць Covid-19 з сезонным грыпам

Паводле звестак Піцера Піёта, у ЗША штогод заражаюцца сезонным грыпам да 30 млн чалавек, з іх блізу 0,1% памірае. Агулам, кожны год фіксуецца блізу 300 тысяч смерцяў ад грыпу. Каранавірус таксама заразны, аднак паказчыкі смяротнасці ў яго вышэйшыя.

Пры гэтым SARS-CoV2 - новы вірус, што ўскладняе сітуацыю. Ад яго няма вакцыны, у адрозненне ад грыпу, а шмат выпадкаў бессімптомнай праявы дазваляе пераносіць яго велізарнай колькасці людзей.

Менавіта адсутнасць прышчэпкі і антыцелаў да SARS-CoV2 можна назваць самай вялікай небяспекай - вірус распаўсюджваецца хутка, а кантраляваць яго складана.

Прадбачыць, калі ён пойдзе на спад, пакуль нельга. Хоць увогуле, каранавірусам уласцівая сезоннасць: у асенне-зімовы перыяд яны распаўсюджваюцца больш актыўна. Але небяспекі заражэння летам нельга выключыць цалкам, бо ў рэгіёнах з цёплым кліматам, напрыклад, на поўдні ЗША, цяпер фіксуюць шмат выпадкаў захворвання.

Распаўсюду спрыяе міграцыя насельніцтва, у тым ліку, турыстычная, таму многія краіны рэкамендуюць самаізалявацца людзям, якiя прыбылi з ачагоў захворвання.

Ці выявіцца Covid-19 такім жа небяспечным, як гішпанка?

Успышка гішпанскага грыпу ў пачатку ХХ стагоддзя была самай маштабнай пандэміяй сучаснасці. Складана сказаць, ці паўторыць Covid-19 жудасныя лічбы 550 млн захварэлых і 50-100 млн памерлых. Наогул, рабіць якія-небудзь прагнозы з новым вірусам цяжка. Пакуль што SARS-CoV2 распаўсюджваецца вельмі хутка, выклікаючы высокую смяротнасць.

Аднак не варта забываць, што ў выпадку з гішпанкай была іншая сітуацыя. Многія краіны пасля Першай сусветнай вайны сутыкнуліся з крызісам ва ўсіх галінах, а іх насельніцтва гаравала і нават галадала. І вядома, нельга параўноўваць медыцыну 1918 года з сучаснай. Супраць гішпанкі так і не знайшлі ні вакцыны, ні лекаў.

Што тычыцца каранавірусу SARS-CoV2, шэраг краін ужо распрацоўвае сыроватку, а некаторыя распавядаюць аб поспеху ў лячэнні ўжо захварэлых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках