24 красавiка 2024, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: КНДР негалосна папрасіла аб дапамозе ў барацьбе з каранавірусам

14
FT: КНДР негалосна папрасіла аб дапамозе ў барацьбе з каранавірусам

Паўночнакарэйская дыктатура не можа самастойна дыягнаставаць носьбіт вірусу.

КНДР негалосна звярнулася па міжнародную дапамогу ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу COVID-19. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы. Паводле іх інфармацыі, Пхеньян хоча набыць тэсты на каранавірус. Паўночная Карэя адправіла адпаведныя запыты, напрыклад, у Сусветную арганізацыю аховы здароўя і Міжнародны чырвоны крыж. Апроч іншага, як сцвярджаюць крыніцы, просьбы аб дапамозе адрасаваныя таксама Расеі і Кітаю, паведамляе «Радыё Свабода».

У афіцыйнай сусветнай статыстыцы аб распаўсюдзе каранавірусу новага тыпу КНДР адсутнічае. Аднак экспэрты ў галіне медыцыны мяркуюць, што ў краіны няма дастатковых магчымасцяў для дыягностыкі носьбіту вірусу.

Адна з крыніц Financial Times распавяла, што ў КНДР на пачатку года пратэставалі на каранавірус блізу 600 чалавек. Вынікі праверкі выявіліся адмоўнымі. Тэсты даставілі з-за мяжы.

Пасля таго, як у студзені ва Уханю з'явіліся паведамленні пра ўспышку COVID-19, Паўночная Карэя неадкладна закрыла свае межы.

Паводле паведамленняў паўночнакарэйскіх дзяржаўных СМІ, за апошнія два месяцы на тэрыторыі КНДР у карантын было адпраўлена 10 тысяч чалавек. Міжнародныя экспэрты ў галіне аховы здароўя мяркуюць, што пад абмежаванні траплялі ўсе, у каго былі выяўленыя сімптомы Covid-19.

Паводле інфармацыі Financial Times большасць міжнародных арганізацый дамагаюцца скасавання санкцый ААН, каб дабіцца легальных паставак медыцынскіх тавараў у Паўночную Карэю, але гэты працэс займае некалькі тыдняў. Экспэрты асцерагаюцца абвастрэння гуманітарнага крызісу ў краіне.

Распаўсюд каранавірусу COVID-19 пачаўся ў снежні мінулага года ў Кітаі. Затым цэнтр эпідэміі перамясціўся ў Італію. На сёння ў свеце вірусам заражаныя амаль паўмільёна чалавек. Колькасць ачунялых складае больш за 177 тысяч. Больш за 22 тысячы пацыентаў памерлі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках