20 красавiка 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі тэлевядоўца праспяваў беларускую песню

Амерыканскі тэлевядоўца праспяваў беларускую песню

Ён выявіўся вялікім фанатам гэтага гурта.

Вядоўца праграмы навін на амерыканскім тэлеканале 6 ABC Мэт О'Донэл (Matt O'Donnell) і ягоны сябар Мэт Камінс (Matt Cummins) запісалі відэа, у якім выканалі акустычную версію кампазіцыі «Зрушаны свет» беларускага фолк-рок-гурта Relikt, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Гэтая песня распавядае пра значныя падзеі, праз якія свет перакульваецца з ног на галаву, і пра тое, як людзі сцвярджаюць, што іх нязломнасць дазволіць стварыць новую, светлую будучыню», - каментуе відэа О'Донэл.

«Мы ніколі не выконвалі песню пад запіс, хоць Relikt на нашу просьбу даслаў ноты і ангельскі пераклад тэксту. Да сёння. Бо здаецца, цяпер самы час. Праз такую простую сувязь музыкай мы хочам паказаць людзям ва ўсім свеце, што межы не важныя, калі гаворка ідзе аб клопаце адзін пра аднаго. Мы адважныя. Мы пабудуем лепшую будучыню. Цяпер не пара адчуваць сябе адзінокім», - дадае журналіст.

Мэт О'Донэл з'яўляецца даўнім прыхільнікам творчасці беларускага гурта: у 2016 годзе ён у сваім музычным блогу назваў дыск Relikt «Лекавыя травы», які атрымаў шэраг высокіх узнагарод і ў Беларусі, альбомам года.

А паслухаўшы альбом «Дрэва жыцця», напісаў, што за яго гурт заслугоўвае сусветнага прызнання, і шкада, што амерыканская музычная прэса не вельмі ўважлівая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках