24 красавiка 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Улады ўтойваюць праўду пра колькасць захварэлых на запаленне лёгкіх

48
«Баста»: Улады ўтойваюць праўду пра колькасць захварэлых на запаленне лёгкіх

У лекараў бяруць падпіску пра неразгалошванне звестак?

Лекарам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб пацыентах з запаленнем лёгкіх. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» напісаў чытач.

«Працаўнікі Барысаўскай цэнтральнай раённай лякарні падпісалі паперу аб не выдаванні звестак аб пнеўманіі. Указанне галоўнага лекара. Баяцца панікі або ўказанне зверху - не ведаю», - паведамляе чытач.

Нагадаем, раней паступалі паведамленні, што ў шматлікіх раённых лякарнях «ніякіх аналізаў на каранавірус не бярэцца, усім ставіцца дыягназ «пнеўманія». Пры гэтым у суседніх з Беларуссю краінах штодня расце колькасць заражаных Covid-2019.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках