28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшчу пакінуў кожны пяты ўкраінскі будаўнік

Польшчу пакінуў кожны пяты ўкраінскі будаўнік

У будаўнічым сектары краіны занятыя 400 тысяч чалавек.

Прадстаўнікі польскага будаўнічага сектара заклікаюць урад пашырыць пакет стымулюючых захадаў на фоне боязі страціць украінскіх работнікаў праз закрыццё еўрапейскіх межаў у сувязі з каранавірусам.

Пра гэта паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на Bloomberg.

Адзначаецца, што на польскі будаўнічы сектар, у якім занятыя 400 тысяч чалавек, прыпадае 8% ВУП.

"Закрыццё еўрапейскіх межаў нясе велізарную рызыку для польскай прамысловасці, якая ацэньваецца на 200 млрд злотых (47 млрд даляраў), і якая залежыць ад мігрантаў.

Асабліва пакутуе будаўнічы сектар", - піша агенцтва.

Паводле інфармацыі выдання, Польшчу ужо пакінуў кожны пяты ўкраінскі будаўнік, а патэнцыйныя польскія працоўныя не могуць вярнуцца ў краіну.

"Сур'ёзная адсутнасць працоўных прывядзе да значнага скарачэння магчымасцяў галіны", - заявіла Польская асацыяцыя будаўнічых працадаўцаў у адкрытым лісце да ўрада.

Напрыклад, бізнэс просіць урад падоўжыць тэрміны знаходжання і працоўныя візы для работнікаў, а таксама - прыпыніць спагнанне некаторых штрафаў і падаткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках