25 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пачнуць дэзінфікаваць прыпынкі, лаўкі і масты

2
У Вільні пачнуць дэзінфікаваць прыпынкі, лаўкі і масты

Як толькі дазволіць надвор'е - будуць апрацоўваць і вуліцы.

Для стрымлівання распаўсюду каранавірусу ў Вільні пачалі дэзінфікаваць аб'екты інфраструктуры, вакол якіх назіраецца больш інтэнсіўная плынь людзей. Дэзінфікаваць наважылі прыпынкі грамадскага транспарту, лаўкі, пешаходныя масты, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Вільні.

Дэзінфекцыя вуліц пачнецца, як толькі гэта дазволіць надвор'е - такія працы нельга выконваць пры адмоўнай тэмпературы. Прыярытэт будзе аддавацца вуліцам са значным пешаходным рухам.

«Першы тыдзень карантыну паказаў, што рух людзей у горадзе застаецца актыўным. Нягледзячы на тое, што жыхары пазбягаюць масавых сходаў, яны ідуць на працу, ходзяць у паркі, скверы, таму існуе рэальная рызыка таго, што вірус можа перадавацца праз паверхні», - растлумачыў кіраўнік муніцыпальнай кампаніі Grinda Кестуціс Вайцэкюціс.

Напярэдадні ўрад Літвы прыняў пастанову падоўжыць уведзены з 16 сакавіка карантын яшчэ на два тыдні. Запланаваны дзень заканчэння карантыну - 13 красавіка. Разам з падаўжэннем карантыну ўрад зрабіў больш жорсткімі правілы. Цяпер паркі і іншыя грамадскія месцы можна наведваць групай не больш за два чалавекі (правіла не распаўсюджваецца на сямейнікаў). Людзям прадпісваецца пазбягаць сацыяльных кантактаў, але, калі яны ўсё ж адбываюцца, трэба выконваць дыстанцыю не менш за два метры і гутарыць не больш за 15 хвілін. Наведваць крамы можна таксама максімум па двое.

Паводле інфармацыі на раніцу 26 сакавіка, у Літве зафіксаваныя 290 выпадкаў каранавірусу. Чатыры чалавекі памерлі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках