1 кастрычнiка 2020, Чацвер, 10:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя тры правілы бяспекі ў аўто ў перыяд пандэміі

4
Названыя тры правілы бяспекі ў аўто ў перыяд пандэміі

Калі не выконваць патрабаванні, то ўласная машына можа быць больш небяспечная за грамадскі транспарт.

Праз супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і проста праз асцярогі заразіцца каронавірусам многія расейцы сталі ўсё часцей карыстацца асабістымі аўтамабілямі замест грамадскага транспарту. Аднак важна не забываць пра правілы бяспекі і сачыць за чысцінёй аўто.

РБК апублікаваў некалькі правілаў бяспекі на час пандэміі. Яны будуць актуальныя для ўладальнікаў аўтамабіляў.

Правіла 1 - трымаць аўтамабіль у чысціні. Важна рэгулярна мыць як кузаў, так і салон. Прычым у салоне варта стала мыць дыванкі, «тарпеду» і руль, а таксама падлакотнікі. Памятаеце, што вірус жыве на прадметах да 7 дзён.

Акрамя таго, варта рэгулярна чысціць сістэму кандыцыянавання і апрацоўваць паветраны фільтр антысептыкам. Не забывайце таксама рэгулярна сціраць або апрацоўваць парай дзіцячае аўтакрэсла.

Правіла 2 - трымайце пад рукой аптэчку. У ёй варта захоўваць медыцынскія маскі, аднаразовыя пальчаткі, антысептык, вільготныя і сухія сурвэткі.

Усё гэта спатрэбіцца для паходаў у краму ці на запраўку. Расплачвацца, адчыняць дзверы і чапаць «пісталет» варта ў пальчатках ці праз сухія сурвэткі. Пасля ўсяго трэба працерці рукі антысептыкам.

Правіла 3 - адмова ад бістро. У доўгую дарогу лепш браць з сабой ежу з дома. Так вы засцеражаце сябе ад заражэння праз ежу.